Жан Жыраду (; — ) — французскі празаік, эсэіст, драматург і дыпламат, адзін з самых значных французскіх драматургаў перыяду паміж дзвюма сусветнымі войнамі, знакаміты дзякуючы стылістычнай вытанчанасці і паэтычнай фантазіі.
Біяграфія Жыраду нарадзіўся ў сям’і інжынера, які працаваў у Міністэрстве транспарту. Будучы пісьменнік вучыўся спачатку ў Парыжы, потым у Мюнхене (дзе пазнаёміўся з Франкам Ведэкіндам) і ў ЗША, шмат падарожнічаў па Еўропе. Вярнуўшыся ў Францыю ў 1910 годзе, ён атрымаў працу ў Міністэрстве замежных спраў, працаваў дыпламатам, бываў у тым ліку ў Маскве. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне і ў 1915 годзе зрабіўся першым пісьменнікам, які быў узнагароджаны Ордэнам Ганаровага легіёна за вайсковую службу.
У 1918 годзе Жыраду ажаніўся. Прыкладна ў гэты ж час пачаўся самы актыўны перыяд яго творчасці. Першы свой поспех ён атрымаў дзякуючы раманам «Зігфрыд і лімузенец» (Siegfried et le Limousin, 1922) і «Эглантына» (Eglantine, 1927). У 1928 годзе пісьменнік пазнаёміўся з акцёрам і кіраўніком тэатра Луі Жувэ, разам з якім адаптаваў першы свой раман для сцэны і які натхніў яго на далейшую творчасць, і менавіта наступныя п’есы — «Амфітрыён-38» (Amphitryon 38, 1929), «Траянскай вайны не будзе» (La guerre de Troie n’aura pas lieu, 1935), «Электра» (Electre, 1937), «Вар’ятка з Шаё» (La Folle de Chaillot, 1945) і іншыя прынеслі яму сусветную славу.
Памёр у Парыжы, пахаваны на могілках Пасі.
Спасылкі
На валаску
Катэгорыя:Пісьменнікі Францыі XX стагоддзя Катэгорыя:Драматургі Францыі Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны