Інгрыд Ноль (; нар. , ) — нямецкі аўтар дэтэктываў і трылераў.
Біяграфія Нарадзілася ў сям’і доктара. У 1949 годзе бацькі вярнуліся ў Германію. Пасля заканчэння каталіцкай школы для дзяўчат вывучала германістыку і гісторыю мастацтваў у Бонскім універсітэце. У 1959 годзе выйшла замуж за доктара Петэра Гулаца, мае траіх дзяцей. Сваё жыццё яна прысвяціла хатняй гаспадарцы і дзецям, а таксама дапамагала мужу ў працы. У вольны час пачала пісаць.
Першы раман Інгрыд Ноль «Мёртвы певень» (Der Hahn ist tot) выйшаў у 1991 годзе, калі пісьменніцы было 55 гадоў, а дзеці раз’ехаліся з бацькоўскага дому. Ён адразу зрабіў яе знакамітай. Ноль — аўтар яшчэ больш чым тузіна кніг, перакладзеных на 21 мову свету. У аснове яе раманаў часцей за ўсё ляжаць выкшталцоныя забойствы жанчынамі сваіх мужоў ці каханкаў.
Інгрыд Ноль лічыцца на сённяшні дзень адной з найвыбітнейшых пісьменніц Германіі.
Спасылкі Хлуслівыя языкі. Апавяданне
Катэгорыя:Пісьменніцы Германіі Катэгорыя:Аўтары дэтэктыўнай прозы