Тунг, тунгавае дрэва, алейнае дрэва (Aleurites) — род лістападных дрэвавых раслін сямейства малачаевых. Налічваецца 5 (па іншых звестках да 15) відаў. Распаўсюджаны ў Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі, на астравах Ціхага акіяна.

Апісанне Лістападныя дрэвы вышынёй 15—20 м. Галіны рэдкія. Лісце чаргаванае, простае, суцэльнае або 3—5-лопасцевае. Кветкі ў складаных мяцёлках. Плод — касцянка. Насенне ядавітае і ўтрымлівае да 60 % тунгавага алею.

Выкарыстанне Выкарыстоўваюцца ў якасці тэхнічных, дэкаратыўных і харчовых культур. Вырошчваюцца культурныя віды: тунг Форда або кітайскі (Aleurites fordi), тунг сэрцападобны або японскі (Aleurites cordata). У якасці сыравіны для атрымання тэхнічных алеяў таксама выкарыстоўваюць тунг горны (Aleurites montana), лумбанг або свячное дрэва (Aleurites moluccana) і тунг трохсямянны (Aleurites trisperma)Гладкова В. Н. Тунг // Вялікая савецкая энцыклапедыя .

Літаратура

Спасылкі

Гладкова В. Н. Тунг // Вялікая савецкая энцыклапедыя Aleurites // The Plant List

Катэгорыя:Малачайныя Катэгорыя:Алейныя культуры