''Гэты артыкул прысвечаны Пінскай і Лунінецкай епархіі РПЦ. Пра каталіцкую епархію з цэнтрам у Пінску глядзіце ў артыкуле Пінская дыяцэзія

Пінская епархія — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Рускай Праваслаўнай Царквы ў Беларусі. Заснавана ў 1328 годзе, адноўлена 6 ліпеня 1989 года. Аб’ядноўвае прыходы і манастыр на тэрыторыі Баранавіцкага, Ганцавіцкага, Іванаўскага, Івацэвіцкага, Лунінецкага, Ляхавіцкага, Пінскага і Столінскага раёнаў Брэсцкай вобласці.

Гісторыя 3 канца X — пачатаку XI стагоддзя тэрыторыя епархіі ўваходзіла ў склад Тураўскай праваслаўнай епархіі ў падпарадкаванні Кіеўскай мітраполіі. У 1241 годзе кафедра перанесена ў Пінск, што лічыцца пачаткам дзейнасці Пінскай праваслаўнай епархіі. У XIV стагоддзя епархія тройчы знаходзілася ў юрысдыкцыі Галіцкай мітраполіі, пасля яе скасавання — зноў y Кіеўскай. У 1595—1795 пінскай кафедрай валодалі уніяты, аднак y 1620—1632 гадах Пінская праваслаўная епархія адраджалася і існавала адначасова з уніяцкай. У 1795—1839 гадах уніяцкія прыходы епархіі аб’ядналіся з праваслаўнай царквой і іх тэрыторыя была ўключана ў склад Мінскай праваслаўнай епархіі.

У 1920 епархія адноўлена, y 1922—1939 знаходзілася ў складзе Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.

У 1941 на пінскую кафедру быў прызначаны епіскап Маскоўскага патрыярхату, аднак з-за ваеных дзеянняў ён не змог кіраваць епархіяй. У 1942—1944 епархія знаходзілася ў падпарадкаванні Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы; y 1944 вернута ў юрысдыкдыю Маскоўскага патрыярхату.

У 1839—1840 і 1980—1990 гадах тытул «епіскап пінскі» насілі вікарыі Мінскай епархіі. У 1990 дзейнасць Пінскай праваслаўнай епархіі адноўлена ў складзе Беларускай праваслаўнай царквы, яе тэрыторыя ахоплівае 8 адміністрацыйных раёнаў Брэсцкай вобласці: Пінскі, Баранавіцкі, Ганцавіцкі, Іванаўскі, Івацэвіцкі, Луні нецкі, Ляхавіцкі, Столінскі.

Станам на канец 1999 года ў епархіі 147 прыходаў, 34 капліцы, 128 святароў, 5 дыяканаў, Пінскі Варварынскі манастыр (адноўлены з 1993).

Архірэі Кірыла Цярлецкі (1576—1585) Міхаіл (Галубовіч) (1839—1840) Панцялеймон (Ражноўскі) (1920—1922 (1939)) Мікалай Іназемцаў (1922—1939) Панцялеймон (Ражноўскі) (1939—1940) Веніямін (Навіцкі) (1941—1942) Данііл (Юзьвюк) (1945—1950) Паісій (Абразцоў) (1950—1952) Канстанцін (Хоміч) (1987—1989)

Пінская епархія

Канстанцін (Хоміч) (1989—1990) Сцяфан (Корзун) (1990-2022) Георгій (Вайтовіч) (с 2 чэрвеня 2022)

Благачынні (Дабрачынні) Баранавіцкае Ганцавіцкае Іванаўскае Івацэвіцкае Лунінецкае Ляхавіцкае Пінскае Столінскае

Манастыры Пінскі Варварынскі манастыр

Літаратура Пінска праваслаўная епархія // С. 368. Пінская епархія // Беларускі праваслаўны каляндар, 2000. Мн., 1999. Пінская праваслаўная епархія // С. 499—500.

Спасылкі

Інфармацыя на сайце Беларускага экзархата

Катэгорыя:Рэлігія ў Брэсцкай вобласці Катэгорыя:Рэлігія ў Пінску