Міхаіл Уладзіміравіч Барысаў (нар. 16 кастрычнікаМесяц нараджэння быў выпраўлены ўласнаручна ў метрыках Барысавым М. У. са жніўня на кастрычнік для магчымасці залічэння на вучобу ў аэраклуб. Крыніца: ГСС Борисов Михаил Владимирович, торпедоносец. Воспоминания лётчиков-бомбардиров. 1923 — , ЯлтаУшел из жизни один из трех ялтинцев — Героев Советского Союза ) — савецкі лётчык, у гады Вялікай Айчыннай вайны — намеснік камандзіра авіяцыйнай эскадрыллі 51-га мінна-тарпеднага авіяцыйнага палка 8-й мінна-тарпеднай авіяцыйнай дывізіі ВПС Балтыйскага флоту. Герой Савецкага Саюза (1945), падпалкоўнік.
Біяграфія Нарадзіўся 16 красавіка 1923 года ў вёсцы Нараўчызна цяпер Мазырскага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і служачага. Беларус. Член КПСС з 1946 года. Скончыў 8 класаў, у сакавіку 1941 года — Гомельскі аэраклуб.
У ВМФ з 1941 года. У 1943 годзе скончыў Ваенна-марское авіяцыйнае вучылішча. Служыў у авіяцыйным палку перагонкі самалётаў ВПС ВМФ.
Са жніўня 1944 года на фронце.
Намеснік камандзіра авіяцыйнай эскадрыллі 51-га мінна-тарпеднага авіяцыйнага палка (8-я мінна-тарпедная авіяцыйная дывізія, ВПС Балтыйскага флоту) лейтэнант Барысаў за 10 месяцаў здзейсніў 47 баявых вылетаў, патапіў 10 транспартаў ворага водазмяшчэннем 156 тыс. т і пашкодзіў 2, быў адным з тых, хто патапіў лінкар «» аднатыпны лінкару «»Конец бронированной «акулы» Воспоминания ГСС Борисова М. В. на портале «Я помню» .
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 6 сакавіка 1945 года.
У 1947 годзе скончыў Вышэйшыя афіцэрскія курсы ВПС ВМФ. З 1960 года падпалкоўнік Барысаў — у запасе. Жыў у Маскве.
З 1966 года жыў ва Украіне, у горадзе Ялце.
Памёр 16 красавіка 2012 года ў свой 89-гадовы дзень нараджэння ў Ялце.
Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза Ордэн Леніна Чатыры ордэна Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені Два ордэна Чырвонай Зоркі Медалі, у тым ліку: Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Літаратура Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382
Спасылкі
Михаил Владимирович Борисов на официальном сайте Мозырского районного исполнительного комитета
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мазырскім раёне Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Мазыра Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Падпалкоўнікі СССР