Эдыт Сёдэргран (; , Санкт-Пецярбург — ) — фінска-шведская паэтэса. Адна з першых пісьменнікаў мадэрнізму ў фінска-шведскай літаратуры. У 24 гады дэбютавала са зборнікам "Вершы". Памерла рана і не паспела перажыць поспех, які атрымала яе паэзія ў сусветным маштабе. Яна зрабіла вялікі ўплыў на паэзію, сёння лічыцца адной з галоўных асоб шведскага паэтычнага мадэрнізму.
Біяграфія Нарадзілася Сёдэргран у буржуазнай сям'і. Бацькі, Матс і Гелена, родам былі з Фінляндыі. Эдыт расла адзіным дзіцем у сям'і; сын, што нарадзіўся за некалькі гадоў да яе, памёр немаўлём. Маці Эдыт была з заможнай сям'і.
У раннім узросце сям'я пераязджае ў Райволу (Карэльскі мыс), дзе дзядуля пісьменніцы набыў для іх маёнтак. У хуткім часе Матс атрымаў працу загадчыка на лесапільні. Праз тры гады прадпрыемства стала банкрутам, і сям'і не было чым вяртаць пазыкі. Праз некалькі месяцаў памёр бацька Гелены і пакінуў жонцы і дачцэ спадчыну.
Эдыт авалодала нямецкай, французскай, англійскай і рускай мовамі, але яе роднай шведскай у школе не вучылі.
У 1908 годзе Эдыт вырашыла зрабіць галоўнай мовай у сваіх творах шведскую. Праз колькі гадоў яна пачынае кантактаваць з фінска-шведскімі аўтарамі.
Ад лета 1920 да позняга лета 1922 Сёдэргран кідае паэзію; увосень і ўзімку яна піша апошнія свае вершы. Памерла ў сваім доме ў Райвале. З 1940 года гэтая тэрыторыя належыць Расіі. Магілу Эдыт цяпер не знайсці, але ў 1960 годзе ў Райвале ёй усталявалі помнік. У хуткім часе пасля вайны Райвалу перайменавалі ў Рошчына. Ад дому Эдыт застаўся толькі падмурак.
Беларускія пераклады
Выбраная паэзія. Пераклалі са шведскай Алеся Башарымава, Наталля Паваляева, Ганна Янкута. Мн., 2019 (серыя "Паэты планеты").
Спасылкі Шведскі мадэрнізм ад Алесі Башарымавай Kuusankoski Біяграфія (англ.) Кароткая біяграфія (англ.) Біяграфія (англ.)
Катэгорыя:Вучні Петрышуле Катэгорыя:Шведскамоўныя паэты Катэгорыя:Шматмоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Памерлі ад туберкулёзу