Райнгард Зельтэн (; , Брэслау, цяпер  — , ) — нямецкі эканаміст.

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1994) «за фундаментальны аналіз раўнавагі ў тэорыі некааператыўных гульняў». Ён стаў першым немцам, які атрымаў гэту ўзнагароду.

Біяграфія Райнгард Зельтэн нарадзіўся ў Брэслау (тады правінцыя Ніжняя Сілезія), у змешанай сям’і: бацька (Адольф Зельтэн) быў яўрэем, маці (Кётэ Лютэр) — пратэстанткай. Бацька меў невялікі магазін, які займаўся галоўным чынам пракатам перыядычных выданняў, але ў 1933 годзе, з прыняццем нюрнбергскіх расавых законаў, ён быў вымушаны яго прадацьSelten Biografy. Бацька памёр у 1942 годзе пасля працяглай хваробы, і дзеці змаглі пазбегнуць дэпартацыі, якая пачалася неўзабаве. Як паўкроўка Райнгард Зельтэн не меў права на школьную адукацыю пасля 14 гадоў і пачаў працаваць рознарабочым. Пасля вызвалення Брэслау ён разам з маці, братамі і сястрой перабраўся спачатку ў Саксонію, потым у Аўстрыю, дзе працаваў на ферме. Толькі ў 1946 годзе ён атрымаў магчымасць працягнуць сярэднюю адукацыю і ўжо ў наступным годзе пасяліўся з сям’ёй у Мельзунгене, дзе ў 1951 годзе ва ўзросце 21 года скончыў мясцовую гімназію.

Вучыўся ў Франкфурцкім універсітэце. Прафесар Свабоднага ўніверсітэта ў Берліне, універсітэта ў Білефельдзе, Бонскай вышэйшай школы эканомікі (падраздзяленне Рэйнскага ўніверсітэта, Бон). Заснавальнік Бонскай лабараторыі эксперыментальнай эканомікі.

Зельтэн і эсперанта Р. Зельтэн неаднаразова выказваўся на высокім узроўні ў падтрымку міжнароднай мовы эсперантаНобелеўскі лаўрэат выступіў за эсперанта на «польскім Давосе». У прыватнасці, у 2007 годзе, выступаючы ў Еўрапарламенце, ён заявіў: «Лёгкая ў вывучэнні планавая мова эсперанта дае нейтральнае рашэнне моўнай праблемы». Ён таксама пагадзіўся балатавацца ў 2009-м на выбарах у Еўрапарламент ад невялікай партыі EDE (Еўропа — Дэмакратыя — Эсперанта)Зельтэн будзе балатавацца ад партыі эсперантыстаў.

Творы «Мадэль алігаполіі з інерцыяй попыту» (Ein Oligopolmodel mit Nachfrageträgheit, 1965)

Спасылкі Аўтабіяграфія на Нобелеўскім сайце

Катэгорыя:Эканамісты паводле алфавіта Катэгорыя:Эканамісты Германіі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы Катэгорыя:Эсперантысты Катэгорыя:Выкладчыкі Бонскага ўніверсітэта