Лоўрэнс Роберт Клейн (; нар., Амаха, штат Небраска) — амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1980) «за стварэнне эканамічных мадэляў і іх прымяненне да аналізу ваганняў эканомікі і эканамічнай палітыкі».

Клейн нарадзіўся ў горадзе Амаха, штат Небраска. Вучыўся ў Каліфарнійскім універсітэце. Доктарскую ступень атрымаў у Масачусецкім тэхналагічным інстытуце. Служыў прафесарам Пенсільванскага і Оксфардскага універсітэтаў; працаваў у Нацыянальным бюро эканамічных даследаванняў (1948—1950), Оксфардскім інстытуце статыстыкі (1954—1958), Брукінгскім інстытуце (1963—1972).

Прэзідэнт Эканаметрычнага таварыства (1960). Прэзідэнт Амерыканскай эканамічнай асацыяцыі (1977). Прэзідэнт Міжнароднага атлантычнага эканамічнага таварыства (1989—1990).

Узнагароджаны медалямі Дж. Б. Кларка (1959) і В. Лявонцьева «За дасягненні ў эканоміцы» (2006).

Навуковыя працы «Кейнсіянская рэвалюцыя» (The Keynesian Revolution, 1947) «Эканамічная тэорыя і эканаметрыя» (Economic Theory and Econometrics, 1985)

Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Замежныя члены РАН Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Адама Сміта Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Джона Бейтса Кларка Катэгорыя:Выкладчыкі Пенсільванскага ўніверсітэта Катэгорыя:Прафесары Оксфардскага ўніверсітэта Катэгорыя:Кейнсіянцы