Эпаксі́дныя смолы — сінтэтычныя смолы, алігамеры, малекулы якіх утрымліваюць адну або больш глыцэрыдных або эпаксідных груп.
Уласцівасці Эпаксідныя смолы — бясколерныя вадкасці або цвёрдыя рэчывы з малекулярнай масай 300—3500. Шчыльнасць 1,16—1,25 г/см³. Раствараюцца ў кетонах, хлараваных вуглевадародах. Устойлівы да ўздзеяння акісляльнікаў, шчолачаў, большасці неарганічных кіслот. Ацверджаным эпаксідным смолам уласцівы высокая адгезія да шкла, металаў, бетону і іншых матэрыялаў, механічная трываласць, водаўстойлівасць.
Атрыманне Эпаксідныя смолы атрымліваюць узаемадзеяннем шмататамных спіртоў, амінаў, фенолаў з эпаксіднымі злучэннамі (пераважна з эпіхлоргідрынам) і эпаксідаваннем поліалефінаў.
Выкарыстанне Выкарыстоўваюцца у вытворчасці эпаксідных кляёў, эпаксідных лакаў, герметыкаў, напоўненых і арміраваных пластмас.
Літаратура
Бляхман Е. М. Эпоксидные смолы // Вялікая савецкая энцыклапедыя
Спасылкі Эпоксидные смолы // ХиМиК.ру
Катэгорыя:Смолы