Аэгна (;  — Ваўчыны востраў) — востраў у Фінскім заліве, тэрыторыя Эстоніі. Плошча 2,93 км².

Адміністрацыйна падпарадкаваны гарадскому муніцыпалітэту Таліна, уваходзіць у склад раёна Кесклін. На востраве афіцыйна зарэгістраваныя ўсяго 10 жыхароў.

Прырода вострава знаходзіцца пад абаронай дзяржавы. На тэрыторыі вострава размешчаны Ээрыкуківі і старыя могілкі.

Спасылкі

Катэгорыя:Талін Катэгорыя:Астравы Эстоніі Катэгорыя:Астравы Фінскага заліва