Канстытуцыя Венгрыі () — асноўны закон Венгрыі, прыняты 18 красавіка 2011 года Парламентам краіны. Падпісана 25 красавіка 2011 года прэзідэнтам краіны і набыла моц з 1 студзеня 2012 года.
Гісторыя
Да 2012 года асноўным законам Венгрыі была канстытуцыя 1949 года, у якую, пачынаючы з 1989 года, былі ўнесены радыкальныя змены.
У 2010 годзе на парламенцкіх выбарах кансерватыўны спіс Фідэс-ХДНП атрымаў больш дзвюх трацін мандатаў — канстытуцыйную большасць.
Асноўныя палажэнні Назва краіны змяняецца з «Венгерская рэспубліка» на проста «Венгрыя», хоць форма кіравання застаецца рэспубліканскай«Hungarian president signs new constitution despite human rights concerns», Deutsche Welle от 25 апреля 2011 года. У прыватнасці, змяненне ўказвае на неабходнасць успрымання краіны без акцэнтавання ўвагі на сапраўдных яе межах: замежныя венгры прызнаюцца роўнымі ў правах.
Крытыка У новай венгерскай канстытуцыі канстатуецца, што народ Венгрыі аб'ядноўваюць «Бог і хрысціянства». За дзяржавай замацоўваецца абавязак абароны жыцця, прычым абумаўляецца, што жыццё пачынаецца з моманту зачацця. Фактычна даны артыкул канстытуцыі можа тлумачыцца як забарона на аборты. Таксама шлюб у новай канстытуцыі тлумачыцца як «саюз мужчыны і жанчыны», у сувязі з чым крытыкі дакумента лічаць, што канстытуцыя стварае глебу для дыскрымінацыі гомасексуалаў і тых жыхароў краіны, якія не з'яўляюцца хрысціянаміВенгрыя: новая канстытуцыя забараняе аборты і «аднаполы шлюб» .
15—17 красавіка 2011 года ў Венгрыі прайшлі шматтысячныя акцыі пратэсту супраць прыняцця новай канстытуцыі. У гэтай сувязі ўрад прадпрымае крокі з мэтай атрымання міжнароднай падтрымкі (у тым ліку і рэлігійных арганізацыйАдбылася сустрэча старшыні АЗЦС з Дзяржаўным сакратаром Міністэрства дзяржаўнага кіравання і юстыцыі Венгерскай Рэспублікі) на карысць прынятага дакумента.
Папраўкі 2013 года У сакавіку 2013 года парламент ухваліў пакет паправак да канстытуцыіFourth Amendment to Hungary’s Fundamental Law , які выклікаў крытыку як унутры краіны, так і па-за ёйQ&A: Hungary's controversial constitutional changes Би-би-си.
Крыніцы
Спасылкі Канстытуцыя па стане на пачатак 2011 года Праект канстытуцыі, прыняты ў 2011 г.
Катэгорыя:Дзяржаўны лад Венгрыі Катэгорыя:Права Венгрыі Венгрыя