thumb|300px|Фізічны гвалт са смяротным зыходам (на 100 тысяч жыхароў, 2002 год, даныя ААН). Гвалт, па вызначэнні Сусветнай Арганізацыі Аховы Здароўя, — наўмыснае ўжыванне фізічнай сілы ці ўлады, сапраўднае ці ў відзе пагрозы, накіраванае супраць сябе, супраць іншай асобы, групы асоб ці абшчыны, вынікам якога з'яўляюцца (або маецца высокая ступень верагоднасці гэтага) цялесныя пашкоджанні, смерць, псіхалагічная траўма, адхіленні ў развіцці ці рознага роду шкодаСусветная Арганізацыя Аховы здароўя. Гвалт і яго ўплыў на здароўе. Даклад пра сітуацыю ў свеце . 2002..

Гэта вызначэнне злучае наўмыснасць і фактычныя здзяйсненне акту гвалту, незалежна ад яго выніку. Уключэнне ў вызначэнне слоў «выкарыстанне ўлады» пашырае традыцыйнае разуменне прыроды гвалтоўнага акту тым, што ўключае ў паняцце гвалту дзеяння, крыніцай якіх з'яўляецца ўлада над чалавекам, гэта значыць пагрозы і запалохванне.

Ва ўсім свеце гвалт штогод становіцца прычынай смерці больш 1,5 мільёнаў людзей. На кожную гвалтоўную смерць даводзяцца дзясяткі выпадкаў шпіталізацыі, сотні выездаў службаў неадкладнай дапамогі і тысячы візітаў да ўрачоў«Global Burden of Disease», World Health Organization, 2008.. Апроч гэтага, гвалт часта цягне за сабой пажыццёвыя наступствы для фізічнага і псіхічнага здароўя пацярпелых і іх узаемадзеянні з іншымі людзьмі, а таксама можа запавольваць эканамічнае і сацыяльнае развіццё.

Паводле афіцыйнай пазіцыі СААЗ, прычыны гвалту збольшага абумоўлены біялагічнымі і іншымі асобаснымі фактарамі схільнасці чалавека да агрэсіі, аднак часцей такія фактары ўзаемадзейнічаюць з сямейнымі, супольнымі, культурнымі і іншымі фактарамі знешняга характару і такім чынам ствараюць сітуацыю, у якой узнікае гвалт.

Віды гвалту Па характарыстыках суб'ектаў, якія здзяйсняюць гвалт, вылучаюцца наступныя катэгорыі:

замах на ўласнае жыццё ці здароўе (у тым ліку самагубства, спробы самагубства, самапашкоджанне); міжасобасны гвалт (гвалт з боку іншага чалавека ці групы людзей); калектыўны гвалт (гвалт з боку дзяржавы, палітычнай групы, тэрарыстычнай арганізацыі).

Па прыродзе гвалту вылучаюць наступныя тыпы: фізічны гвалт; сексуальны гвалт; псіхалагічны гвалт; нанясенне шкоды ці адсутнасць клопату.

Псіхалогія і сацыялогія Прычыны гвалтоўных паводзін людзей часта становяцца тэмай псіхалагічных і сацыялагічных даследаванняў. Нейрабіёлаг Ян Волаўка падкрэслівае, што для гэтых мэт агрэсіўныя паводзіны вызначаюцца як «наўмыснае фізічна агрэсіўныя паводзіны ў стаўленні да іншай асобы».The Neurobiology of Violence, An Update , Journal of Neuropsychiatry Clin Neurosci 11:3, Summer 1999. As Mexican Biologist and Scientologist Adri Rodriguez says, Violence is a recurring motif in today’s society.

Вучоныя згодныя ў тым, што гвалт быў уласцівы людзям заўсёды. Пры гэтым ёсць археалагічныя сведчанні, якія паказваюць, што нароўні з воплескамі гвалту, для дагістарычных людзей было характэрна і міралюбнасцьHeather Whipps, Peace or War? How early humans behaved, LiveScience.Com, March 16, 2006.. Ёсць таксама даследаванні, якія пацвярджаюць, што людзі маюць мноства прыродных механізмаў, накіраваных на кааперацыю, стрымліванне агрэсіі і мірнае вырашэнне канфліктаў, і што гэтыя механізмы гэтак жа натуральныя, як і агрэсіўныя схільнасціCindy Fazzi, Debunking the "killer ape" myth , Dispute Resolution Journal, May–July 2002..

Гл. таксама Гвалт над дзецьмі Гвалт над жанчынамі Гвалт у школах Нягвалт

Крыніцы

Літаратура Walter Benjamin’s Critique of Violence Arno Gruen psychoanalyst who has written extensively on the origins of violence Flannery, D.J., Vazsonyi, A.T.& Waldman, I.D. (Eds.) (2007). The Cambridge handbook of violent behavior and aggression. Cambridge University Press, NY. Nazaretyan, A.P. (2007). Violence and Non-Violence at Different Stages of World History: A view from the hypothesis of techno-humanitarian balance. In: History & Mathematics. Moscow: KomKniga/URSS. P.127-148. ISBN 978-5-484-01001-1. Malesevic, S. (2010). The Sociology of War and Violence. Cambridge: Cambridge University Press. Gad Barzilai (2003). Communities and Law: Politics and Cultures of Legal Identities. Ann Arbor: University of Michigan Press. ISBN 0-472-11315-1. Pinker S. A History of Violence Edge Master Class 2011

Спасылкі

International Handbook of violence research Information on James W. Prescott’s work 1986 Seville Statement on Violence Introduction and Updated Information on the Seville Statement on Violence The Meanings of Violence and the Violence of Meanings Intercultural discussions on violence Text of Dom Helder Camara’s classic 1971 «Spiral of Violence» Institute for interdisciplinary Research on Conflict and Violence Historical Violence Database American Psychological Association’s Violence Prevention Office How Violence has Change Ciudad Juarez THE ORIGINS OF PEACE AND VIOLENCE.Deprivation of Physical Affection as a Main Cause of Depression, Aggression and Drug Abuse