Маргарыта Дамп'ер ці Маргарыта Мальская (; ; — 16/21 сакавіка ) — графіня Фландрыі пад імем Маргарыта III, графіня Невера пад імем Маргарыта I з 1384 года, Рэтэля пад імем Маргарыта I у 1384—1402 гадах, пфальцграфіня Бургундыі і графіня Артуа пад імем Маргарыта II з 1384 года з дынастыі Дамп'ер.
Біяграфія Дачка Людовіка II Мальскага і Маргарыты, дачкі Жана III, герцага Брабанта.
У 1357 годзе Маргарыта сямігадовай дзяўчынкай была выдадзена замуж за герцага Бургундскага Філіпа, але праз 4 года стала ўдавой.
Другім яе мужам у 1369 годзе стаў новы герцаг Бургундскі Філіп II Смелы, сын караля Францыі Жана Добрага.
У другім шлюбе нарадзіліся: Іаан Бясстрашны (1371—1419), наступны герцаг Бургундскі; Маргарыта (1374—1441), жонка Вільгельма IV, графа Эно, Галандыі і Зеландыі; Кацярына (1378—1425), жонка герцага Леапольда IV Аўстрыйскага; Бона (1379—1399), заручана з Жанам дэ Бурбонам;Генеалогія Бургундскіх герцагаў Марыя (1380—1428), жонка герцага Амадэя VIII Савойскага Антуан (1384—1415), граф Рэтэля, затым герцаг Брабанцкі; Філіп (1389—1415), граф Невера і Рэтэля.
Дзякуючы дынастычным шлюбам Маргарыты, Фландрыя і Франш-Кантэ сталі часткай Бургундыі.
Спасылкі Біяграфія (ням.)
Катэгорыя:Гісторыя Бельгіі Катэгорыя:Гісторыя Нідэрландаў Катэгорыя:Графы бургундскія Катэгорыя:Графы д’Артуа Катэгорыя:Дом Дамп'ер Катэгорыя:Графы фландрскія Катэгорыя:Графы неверскія Катэгорыя:Жанчыны Сярэдневякоўя Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы XV стагоддзя