Дэвід Джонатан Грос (; нар. , горад Вашынгтон) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2004) «за адкрыццё асімптатычнай свабоды ў тэорыі моцных узаемадзеянняў» (сумесна з Ф. Вільчэкам і Д. Політцэрам).
Біяграфія Грос вучыўся ў Яўрэйскім універсітэце ў Іерусаліме (Ізраіль), дзе ў 1962 годзе атрымаў ступень магістра. У 1966 г. абараніў дысертацыю на ступень доктара філасофіі па спецыяльнасці фізіка (кандыдата навук) у Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі. Да 1997 г. быў малодшым навуковым супрацоўнікам у Гарвардскім універсітэце і прафесарам у Прынстанскім універсітэце. У 1987 г. атрымаў грант фонду Мак-Артура і ў 1988 г. медаль імя Дзірака. У цяперашні час займае прафесуру імя Фрэдэрыка Глюка па тэарэтычнай фізіцы ў Інстытуце тэарэтычнай фізікі імя Каўлі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Санта-Барбары.
У 1973 г. сумесна са сваім першым аспірантам — Фрэнкам Вільчэкам — выявіў асімптатычную свабоду, згодна з якой моцнае ўзаемадзеянне паміж кваркамі слабее з памяншэннем адлегласці паміж імі. У выпадку вельмі блізкага размяшчэння кваркаў яны паводзяць сябе як свабодныя часціцы. Гэтая тэорыя (таксама незалежна адкрытая Дэвідам Політцэрам) з’явілася важным крокам на шляху развіцця квантавай хромадынамікі. Акрамя таго, Грос сумесна з Джэфры Харві, Эмілем Мартынекам і Раянам Ромам развіў гетэратычную тэорыю струн.
У 2000 годзе Грос атрымаў прэмію Харві (Хайфа) па фізіцы, а ў 2004 годзе — Нобелеўскую прэмію.
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы Катэгорыя:Фізікі-тэарэтыкі ЗША Катэгорыя:Фізікі XX стагоддзя Катэгорыя:Фізікі XXI стагоддзя Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Харві Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Дзірака Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Сакураі Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты стыпендыі Мак-Артура Катэгорыя:Замежныя члены Кітайскай акадэміі навук