Рыкарда Джаконі (; , Генуя, Італія — 9 снежня 2018) — амерыканскі фізік італьянскага паходжання, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2002). Атрымаў палову прэміі «за стварэнне рэнтгенаўскай астраноміі і вынаходства рэнтгенаўскага тэлескопа». Другую палову прэміі атрымалі Райманд Дэвіс і Масатосі Косіба «за стварэнне нейтрыннай астраноміі».

Біяграфія Рыкарда Джаконі нарадзіўся ў сям’і Антоніа Джаконі — уладальніка невялікай фірмы і яго жонкі Эльзы Кані Джаконі — настаўніцы фізікі і матэматыкі. Калі Рыкарда Джаконі было восем гадоў, яго бацькі развяліся, і ён стаў жыць са сваёй маці ў Мілане. Пасля абароны дысертацыі ў 1954 г. у Міланскім універсітэце, ён атрымаў там месца асістэнта прафесара фізікі. У 1956 г. перайшоў працаваць ва ўніверсітэт штата Індыяна ў Блумінгтане і ў 1958 г. у Прынстанскі ўніверсітэт. З 1959 года працаваў у Амерыканскай карпарацыі па навуцы і тэхніцы (АКНТ) у Кембрыджы — кампаніі, створанай Бруна Росі з мэтай праводзіць даследаванні на дзяржаўныя сродкі. У 1966 г. быў прыняты ў савет дырэктараў фірмы і з 1969 г. стаў віцэ-прэзідэнтам.

У 1973 г. перайшоў на працу намесніка дырэктара ў аддзяленне астрафізікі высокіх энергій Гарвард-Смітсанаўскага астрафізічнага цэнтра ў Кембрыджы. З 1981 г. працуе дырэктарам навуковага інстытута касмічных тэлескопаў і прафесарам універсітэта Джонса Хопкінса ў Балтымары. З 1991 г. па 1999 г. быў прафесарам фізікі і астраноміі ў Мілане. З 1993 г. па 1999 г. быў генеральным дырэктарам Еўрапейскай паўднёвай абсерваторыі ў Гархінгу пад Мюнхенам. У 1999 г. вярнуўся ў ЗША і з тых часоў з’яўляецца прэзідэнтам Аб’яднаных універсітэтаў Вашынгтона і прафесарам-даследчыкам ва ўніверсітэце імя Джонса Хопкінса ў Балтымары.

Рыкарда Джаконі жанаты на Мірэле Джаконі, якую ён ведаў са школьных гадоў і якая працавала ў МТІ перакладчыцай. У іх дзве дачкі — Джына і Ганна.

Спасылкі Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта

Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Кэтрын Брус Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Дэні Хайнемана ў вобласці астрафізікі Катэгорыя:Лаўрэаты праграмы Фулбрайта Катэгорыя:Фізікі ЗША Катэгорыя:Фізікі Італіі Катэгорыя:Фізікі XX стагоддзя Катэгорыя:Фізікі XXI стагоддзя Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Італіі