Гамбург () (IATA: HAM, ICAO: EDDH) — міжнародны аэрапорт Гамбурга, Германія. Размешчаны на адлегласці 8,5 кіламетраў ад цэнтра горада. Уваходзіць у лік пяці самых загружаных аэрапортаў краіны з пасажыраабаротам каля 12,84 млн. чалавек у год.

Гісторыя Міжнародны аэрапорт «Гамбург» лічыцца найстарэйшым дзеючым у Германіі. Ён быў адкрыты ў студзені 1911 года. У 90-х гадах XX стагоддзя яго планавалі перанесці далей на поўнач ад Гамбурга, але пазней ад праекту адмовіліся. Аэрапорт проста рэканструявалі: пабудавалі новыя будынкі інфраструктуры і абслугоўвання пасажыраў, гатэль, транспартныя пад'езды. Таксама правялі лінію Гарадской электрычкі.

Апісанне Аэрапорт мае дзве узлётна-пасадачныя паласы з асфальтавым пакрыццём. Адна даўжынёй 3 250 метраў, другая - 3666 метраў. Абедзве УПП, а таксама стырновыя дарожкі і платформы гатовыя прымаць усе паветраныя судны, уключаючы Airbus A380. Менавіта тут гэты тып самалёта праходзіць працэс афарбоўкі перад перадачай авіякампаніям.

Спасылкі Афіцыйны сайт аэрапорта Аэрапорт Гамбурга — артыкул

Аэрапорт Катэгорыя:З’явіліся ў 1911 годзе

Гамбург