Нейтры́на ( — нейтрончык, памяншальнае ад  — нейтрон) — незараджаная элементарная часціца з групы лептонаў. Мае спін 1/2 і масу, намнога меншую за масу электрона. Па статыстычных уласцівасцях адносіцца да ферміёнаў.

Удзельнічае ў слабых і гравітацыйных узаемадзеяннях, з-за вельмі малой масы слаба ўзаемадзейнічае з рэчывам, характарызуецца вялікай пранікальнай здольнасцю, напрыклад, свабодна праходзіць праз Зямлю і Сонца. Так, нейтрына з энергіяй парадку 3—10 МэВ маюць у вадзе даўжыню свабоднага прабегу парадку 10 м (каля 100 св. гадоў)Нейтрино // Физическая энциклопедия.. Таксама вядома, што кожную секунду праз пляцоўку на Зямлі ў 1 см² праходзіць каля 6 нейтрына, выпушчаных СонцамНаше Солнце. Аднак ніякага ўздзеяння, напрыклад, на цела чалавека яны не аказваюць. У той жа час нейтрына высокіх энергій паспяхова выяўляюцца па іх узаемадзеянні з мішэнямі.

Такаакі Кадзіта і Артур Мак-Дональд атрымалі Нобелеўскую прэмію па фізіцы 2015 года «за адкрыццё нейтрынных асцыляцый, якія паказваюць, што нейтрына маюць масу»Заколебали. Почему за превращения нейтрино присудили Нобелевскую премию по физике // Наука и техника. Лента.ру. 6 октября 2015..

Віды і ўласцівасці

Вядома 3 тыпы нейтрына: электроннае нейтрына , мюоннае нейтрына , таоннае нейтрына і адпаведныя ім антычасціцы , і (звесткі аб і ускосныя і магчыма, што ).

Кожны з тыпаў нейтрына пры ўзаемадзеянні з іншымі часціцамі можа пераўтварыцца ў адпаведны зараджаны лептон. Існуюць эксперыментальныя пацвярджэнні нейтрынных асцыляцыйКуденко Ю. Обнаружение нового типа осцилляций нейтрино // «Троицкий вариант — Наука» № 13 (82), 5 июля 2011 года. — пераўтварэнняў аднаго тыпу нейтрына ў другі (прапанавана Б. М. Пантэкорва ў 1957). У сваю чаргу, нейтрынныя асцыляцыі сведчаць аб тым, што нейтрына маюць ненулявыя масы спакою, і лептонныя зарады не захоўваюцца.

Існуюць тэарэтычныя перадумовы, якія прадказваюць існаванне чацвёртага тыпу нейтрына — . Адназначнага эксперыментальнага пацвярджэння іх існавання (напрыклад у праектах , ) пакуль нямаКуденко Ю. Г. Нейтрино — ключ к загадкам Вселенной? (рус.) // Природа. — Наука, 2017. — № 6. — С. 3—11..

Невядома, ці з’яўляецца нейтрына антычасціцай самой сабе (гл. )Физик Дмитрий Казаков о частице с нулевым электрическим зарядом, нейтринных осцилляциях и темной материи, 04.07.2013.

Невядома, ці парушаецца CP-інварыянтнасць пры нейтрынных асцыляцыях.

Маса Нейтрына маюць ненулявую масу, але гэтая маса вельмі малая. Верхняя эксперыментальная ацэнка сумы мас усіх тыпаў нейтрына складае ўсяго 0,28 эВShaun A. Thomas, Filipe B. Abdalla, and Ofer Lahav. Upper Bound of 0.28 eV on Neutrino Masses from the Largest Photometric Redshift Survey (англ.) // Phys. Rev. Lett.. — 2010. — Vol. 105, iss. 3. — P. 031301.Астрономы получили самую точную оценку массы «частицы-призрака». РИА Новости (22 июня 2010). Розніца квадратаў мас нейтрына розных пакаленняў, атрыманая з асцыляцыйных эксперыментаў, не перавышае 2,7⋅10-3 эВ².

Інфармацыя аб дакладным значэнні масы нейтрына важная для тлумачэння феномена ў касмалогіі, бо, нягледзячы на яе малую велічыню, магчыма, канцэнтрацыя нейтрына ў Сусвеце дастаткова высокая, каб істотна паўплываць на сярэднюю шчыльнасць.

Гісторыя адкрыцця Існаванне электроннага нейтрына было прадказана В. Паўлі (1930—1933) на падставе законаў захавання энергіі і імпульсу ў рэакцыях β-распаду.

Эксперыментальна было зарэгістравана амерыканскімі фізікамі Ф. Рэйнесам і у 1953—1956 гадах.

Крыніцы нейтрына Выпрамяняюцца нейтрына пры пераўтварэннях атамных ядраў (β-распадзе, захопе электронаў і ), распадах элементарных часціц і інш. Працэсы, якія вядуць да ўтварэння нейтрына, адбываюцца ў рэчыве Зямлі і яе атмасферы за кошт касмічнага выпрамянення, у нетрах Сонца, зорак і інш. (гл. нейтрынная астраномія, нейтрынная астрафізіка). Штучна нейтрына атрымліваюць з дапамогай магутных ядзерных выпрамяняльнікаў, ядзерных рэактараў, паскаральнікаў зараджаных часціц.

Гл. таксама Бэта-распад Нейтрынныя асцыляцыі

Зноскі

Літаратура С. 277.

Нейтрино // Физическая энциклопедия. Марков М. А. Нейтрино. М., 1964. Понтекорво Б. М. Нейтрино. М., 1966. Рекало М. П. Нейтрино. Киев, 1986.

Спасылкі Покровский В. Большой праздник на улице «маленького нейтрона» // Наука и техника, «Лента.ру». Левин А. Частица-призрак: нейтрино // «Популярная механика» № 3, 2010.

Катэгорыя:Лептоны Катэгорыя:Слабае ўзаемадзеянне Катэгорыя:Нявырашаныя праблемы сучаснай фізікі