Луі́джы Кадо́рна (; 4 верасня 1850, Паланца — 23 снежня 1928, Бардыгера) — італьянскі маршал (1924), граф.

Біяграфія

На ваенную службу паступіў у 1866 годзе. Займаў розныя камандныя пасады, камандаваў палком, дывізіяй, корпусам. У 1914 годзе быў прызначаны начальнікам Генштаба. Пасля ўступа Італіі ў Першую сусветную вайну, фактычна галоўнакамандуючы італьянскай арміяй. 7 лютага 1917 года расійскі імператар Мікалай II узнагародзіў яго ордэнам Св. Георгія 4-й ступені.

Кадорна ўзначальваў італьянскую армію ў наступах у ракі Ізонца ў 1915—1917 гадах. Пасля разгрому італьянскіх войскаў пры Капарэце ў 1917 годзе Кадорна быў зняты з пасады.

У адстаўцы напісаў некалькі прац пра ўдзел Італіі ў Першай сусветнай вайне.

Літаратура Залесский К. А. Кто был кто в Первой мировой войне. — М.: АСТ, 2003. — 896 с. — 5000 экз. — ISBN 5-271-06895-1

Спасылкі Біяграфія Луіджы Кадорны на сайце «Хронас»

Катэгорыя:Военачальнікі Першай сусветнай вайны (Італія) Катэгорыя:Военачальнікі Італіі Катэгорыя:Рыцары Вялікага крыжа ордэна Лазні Катэгорыя:Кавалеры ордэна Святога Георгія IV класа