Генрых Рорэр (; нар. , Букс, Швейцарыя) — швейцарскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1986) (палова прэміі, сумесна з Гердам Бінігам «за вынаходства сканавальнага тунэльнага мікраскопа»; другую палову прэміі атрымаў Эрнст Руска «за працу над электронным мікраскопам».)

Біяграфія Пасля заканчэння школы восенню 1951 года Рорэр паступіў у Вышэйшую тэхнічную школу ў Цюрыху на фізічнае аддзяленне. Сярод яго выкладчыкаў былі Вольфганг Паўлі і Паўль Шэрэр. У 1955 г. Рорэр пачынае працаваць над дысертацыяй, на кафедры Ёргена Ольсена, па тэме змены даўжыні звышправаднікоў пры пераходзе ў звышправодны стан, індукаваныя магнітным полем. У 1963 г. Рорэр перайшоў у даследчыя лабараторыі IBM у Рушліконе, дзе ён працаваў над эфектам Кандо і пасля сустрэчы з Гердам Бінігам распрацаваў сумесна з ім сканавальны тунэльны мікраскоп.

Спасылкі Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта

Катэгорыя:Фізікі Швейцарыі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Замежныя члены РАН