Лютэцый () Lu — хімічны элемент III групы перыядычнай сістэмы элементаў, атамны нумар 71, атамная маса 174,967; адносіцца да лантаноідаў. Адзіным стабільным ізатопам лютэцыю з’яўляецца 165Ho. Самым доўгажывучым радыеізатопам з’яўляецца 163Ho з перыядам паўраспаду 4570 гадоў. У зямной кары 8∙10​−5 % па масе. Адкрыты французскім хімікам Жоржам ​Урбэнам у 1907 годзе, названы па лацінскай назве Парыжа (Lutecia).

Серабрыста-белы метал, tпл каля 1660 °C, шчыльнасць 9849 кг/м³. У паветры пакрываецца ўстойлівай аксіднай плёнкай. Пры пакаёвай тэмпературы ўзаемадзейнічае з мінеральнымі кіслотамі, пры награванні — з галагенамі, серай, вадародам і інш. неметаламі. Металічны лютэцый атрымліваюць аднаўленнем трыфтарыду LuF3 кальцыем.

Літаратура

Катэгорыя:Хімічныя элементы