Аўгуст Шэнаа (харв. August Šenoa; , — , ) — харвацкі празаік, паэт, літаратурны крытык і фельетаніст. Адзін з найвыбітнейшых аўтараў харвацкай літаратуры 19 стагоддзя.

Біяграфія Аўгуст Шэнаа нарадзіўся ў Заграбе ў сям'і славацка-нямецкага паходжання. Яго бацькам быў немец Алоіс Шонаа, маці — Тэрэзія Рабач, славачка з Будапешта. У 1857—1865 гадах Шэнаа вучыўся на юрыста ў Празе. Таксама жыў у Вене і вярнуўся ў Заграб у 1866 годзе.

З 1874 па 1881 быў рэдактарам літаратурнага часопіса «Vijenac» («Вянок»).

У 1881 годзе Аўгусту Шэнаа было прысвоена званне ганаровага грамадзяніна горада Заграба.

Памёр з-за хваробы, якой заразіўся пасля заграбскага землетрасення 1880.

Літаратура Рябова Е., Роман А. Шеноа «Крестьянское восстание», «Литература славянских народов», 1958, в. 3; Barac А., A. Šenoa, Zagreb, 1926; Vucetic S., Vaznija literatura о Senoi, в кн.: Senoa A., Djela, sv. l, Zagreb, 1962; Jelcic D., A. Senoa njim sarnim, Beograd, 1966.

Спасылкі

Катэгорыя:Пісьменнікі Харватыі Катэгорыя:Паэты Харватыі Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Заграба Катэгорыя:Пахаваныя на могілках Мірагай