Анатоль Валянцінавіч Рогач (, Каралеўцы, Вілейскі раён — , ) — беларускі краязнавец, даследчык гісторыі Беларускага Павілля.

Біяграфія Нарадзіўся 1 чэрвеня 1947 года ў в. Каралеўцы Вілейскага раёна.

Скончыў Іжанскую сярэднюю школу. Служыў у Савецкай Арміі. Ад 1967 года працаваў у Вілейскім раёне электрычных сетак (РЭС), дзе прайшоў шлях да кіраўніка прадпрыемства«Анатоль Рогач. Энергетык, улюбёны ў Вілейшчыну» («Рэгіянальная газета»). Узначальваў РЭС з 1988 года. У 1972 годзе скончыў завочна Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі па спецыяльнасці «Інжынер-энергетык».

Анатоль Рогач спалучаў вытворчую і дэпутацкую дзейнасць з краязнаўчай. Ён — адзін з самых аўтарытэтных даследчыкаў жыцця і творчасці нашых землякоў Адама Гурыновіча, Ігната Ходзькі, Эдварда Жалігоўскага«Адкрыты памятны знак у гонар Шаўчэнкі і Жалігоўскага» («Рэгіянальная газета»). Анатоль Рогач першым на Вілейшчыне і адным з першых на Беларусі звярнуў увагу на біяграфію аўтара першай украінскай канстытуцыі ўраджэнца вёскі Касута ля Вілейкі Піліпа Орліка«Чалавек, якога хапае на ўсё» («Рэгіянальная газета»).

Даследаваў жыццё і творчасць ураджэнца Вілейшчыны мастака Нікадзіма Сілівановіча«Адкрыццё помніка Нікадзіму Сілівановічу» («Рэгіянальная газета»). Аўтар біяграфічнай кнігі «Адам Гурыновіч»«Рогач Анатоль» («Рэгіянальная газета»).

Упершыню ў беларускай даследчыцкай літаратуры склаў радавод Адама Гурыновіча, які ўтрымлівае 6 каленаў. У сваёй працы Анатоль Рогач паказвае, што Гурыновіч быў не толькі паэтам, збіраў фальклор, але займаўся гаспадарчымі справамі, падаваў надзеі як інжынер. Рогач даказаў, што Гурыновіч сустракаўся з Францішкам Багушэвічам, якому прысвяціў верш «Дзякуй табе, браце, Бурачок Мацею», знаходзіўся ў ліставанні з даследчыкам фальклору Янам Карловічам.

Даследчыцкую працу бачыў у спалучэнні пошукаў матэрыялаў на месцы з працай у архівах Маладзечна, Мінска, Гродна, Вільні.

Актыўна супрацоўнічаў з масавымі перыядычнымі выданнямі. Быў пастаянным аўтарам «Рэгіянальнай газеты». Падрыхтаваны да друку матэрыял па гісторыі энергетыкі Павілля.

Дэпутат Вілейскага раённага Савета.

Майстар спорту па шашках па перапісцы. Пераможца нацыянальных і міжнародных спаборніцтваў.

Пахаваны на Вілейскіх гарадскіх могілках.

Ушанаванне памяці Вуліца ў горадзе ВілейкаВырашылі, у гонар каго назавуць чатыры вуліцы ў Вілейцы // «Рэгіянальная газета» Памятная дошка на будынку Вілейскага РЭС«Заўтра ў Вілейцы з’явіцца памятная дошка Анатолю Рогачу» («Рэгіянальная газета»)Краязнаўцу Анатоля Рогача ўшанавалі памятнай дошкай у Вілейцы // «Рэгіянальная газета» Памятны крыж у вёсцы Заброддзе Вілейскага раёнаУ памяць вялейскіх краязнаўцаў Віталя Кастэнкі і Анатоля Рогача ўсталяваны крыж // Вялейка-інфо

Бібліяграфія Тайны муроў Вілейскай турмы // «Рэгіянальная газета» Адам Гурыновіч. Невядомыя старонкі з жыцця, фальклорна-этнаграфічны збор // Вілейка, 2007, 98 стар. Новае імя ў летапісе Вілейшчыны (Васіль Цяпінскі) // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003 Гетман Украіны з вілейскай Касуты (Піліп Орлік) // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003 Вілейшчына вачыма напалеонаўскага мастака // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003 Паўстанне 1830—1831 г.г. // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003 Агінскія на Вілейшчыне // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003 Эдвард Жалігоўскі // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003 Казімір Контрым // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003 Ігнацій Ходзька // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003 Адмена прыгоннага права // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003 Падзеі 1863 г. // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003 Станаўленне буржуазнага грамадства // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003 Адам Гурыновіч // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003 У гады Першай сусветнай вайны // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003 На крутым павароце гісторыі (1941 г.) // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003 Савецка-польская вайна 1920 г. // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003 Вілейшчына ў складзе Польшчы // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003 Газеты Вілейшчыны // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003 Змітрок Бядуля // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003 Флягонт Ігнатавіч Валынец // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003 Язэп Емяльянавіч Гаўрылік // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003 Леанард Іосіфавіч Заяц // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003 Аляксандр Мікітавіч Уласаў // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003 Каля турэмнай сцяны // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003 Нагадала газетная старонка // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003 Газеты Вілейшчыны (падпольны друк) // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003 Газеты Вілейшчыны (пасляваенны час) // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003 Электрычны падмурак Вілейшчыны // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003 Вілейшчына спартыўная // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003 Нарадзіліся на Вілейшчыне // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003 Яны кіравалі горадам і раёнам // Кніга «Памяць, Вілейскі раён». Мінск: Белта,. 2003 Вернутае імя //«Шлях Перамогі», 7 мая 2005 г., № 70-71 (7839-7840) З роду Жалігоўскіх //«Полымя», ліпень 2007 г., № 7 (933), ст. 187 - 192

Спасылкі Рогач Анатоль // «Рэгіянальная газета» Анатоль Рогач. Энергетык, улюбёны ў Вілейшчыну // «Рэгіянальная газета» Чалавек, якога хапае на ўсё // «Рэгіянальная газета» Памяці Анатоля Рогача «Мы павінны вярнуць яго ў беларускую памяць» Роля Рогача ў аднаўленні памяці Орліка// «Палатно Медыя»

Катэгорыя:Краязнаўцы Беларусі Катэгорыя:Энергетыкі Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Вілейскага раённага Савета дэпутатаў