Леа Джэймс Рейнуотэр (анг. Leo James Rainwater; , Каунсіл, штат Айдаха, ЗША — , Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1975) «За адкрыццё ўзаемасувязі паміж калектыўным рухам і рухам асобнай часціцы ў атамным ядры і развіццё тэорыі будовы атамнага ядра, якая базуецца на гэтай ўзаемасувязі» (сумесна з А. Борам і Р. Мотэльсанам).

Біяграфія Рэйнуотэр атрымаў ступень бакалаўра па фізіцы ў Калтэху ў 1939 годзе. Пасля гэтага ён паступае ў аспірантуру ў Калумбійскі ўніверсітэт (ЗША) і атрымлівае ступень доктара ў 1946 годзе. Падчас другой сусветнай вайны ён працаваў у атамным праекце. У 1949 годзе ён прыступіў да распрацоўкі сваёй тэорыі, згодна з якой не ўсе атамныя ядры валодаюць сферычнай сіметрыяй. Тэзісы гэтай тэорыі былі пазней правераныя і пацверджаныя ў эксперыментах Бора і Мотэльсана. Таксама Рэйнуотэр унёс уклад у разуменне прыроды рэнтгенаўскіх прамянёў. Удзельнічаў у працы камісіі па атамнай энергіі і даследчых праектах ВМС ЗША. З 1952 працаваў на фізічным факультэце Калумбійскага ўніверсітэта, дзе ў 1982 годзе быў удастоены звання прафесара фізікі.

Спасылкі Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта

Катэгорыя:Фізікі ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы Катэгорыя:Фізікі XX стагоддзя