Чорнае — возера ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці ў басейне ракі Жыгулянка (працякае праз возера).
Плошча паверхні возера 17,3 км². Даўжыня 6,4 км, найбольшая шырыня 3,4 км. Найбольшая глыбіня 2,5 м, сярэдняя 1,3 м. Плошча вадазбору 539 км².Катлавіна возера выцягнутая з поўначы на поўдзень Схілы катлавіны вышынёй да 4 метраў. Берагі нізкія, забалочаныя. Плоскае дно возера выслана сапрапелем. Возера дыстрафіруючае, праточнае. Упадаюць ручаі і каналы, працякае рака Жыгулянка (прыток Ясельды). Возера зарастае па ўсёй плошчы.
У Чорным водзяцца шчупак, акунь, карась, плотка.
Літаратура
Катэгорыя:Азёры Бярозаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Ясельды