Джозеф Эдвард Ма́рыПаводле БЭ або МюрэйАрыгінальнаму вымаўленню прозвішча болей адпавядала бы транскрыпцыя Мёры, аднак традыцыйна ў літаратуры ўжываецца транскрыпцыя Мюрэй (гл. спецыяльныя і папулярныя выданні). Часам прозвішча вучонага перадаецца як Ма́ры, бо ў шматлікіх іншых выпадках слова Murrey вымаўляецца як ['mʌri]. (, [mɜ'riː]The American Heritage Medical Dictionary (2007), Murray, Joseph E., , Мілфард — , БостанTransplant doc, Nobel winner Murray dies in Boston , bigstory.ap.org , ЗША) — амерыканскі хірург-трансплантолаг, які ўпершыню здзейсніў перасадку ныркі чалавеку. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1990 годзе разам з Э. Д. Томасам «за адкрыцці, які тычацца трансплантацыі органаў і клетак пры лячэнні хвароб».Guild, W. R.; Harrison, J. H.; Merrill, J. P.; Murray, J. (1955). «Successful homotransplantation of the kidney in an identical twin». Transactions of the American Clinical and Climatological Association 67: 167—173. PMC 2248870. PMID 13360847Watts, G. (2011). «Joseph Murray: Innovative surgeon and pioneer of transplantation». The Lancet 377 (9770): 987. doi:10.1016/S0140-6736(11)60375-9. PMID 21420544
Біяграфія Джозеф Мары нарадзіўся 1 красавіка 1919 годзе ў Мілфардзе (штат Масачусетс). Меў ірландскія і італьянскія карані.Joseph E. Murray and the Story of the First Human Kidney Transplant ISBN 1584151366 У дзяцінстве і юнацтве Мары шмат займаўся спортам (амерыканскі футбол, хакей, бейсбол). Калі ён паступіў у Каледж Святога Крыжа () і рыхтаваўся стаць бейсбольным гульцом, аказалася, што лабараторныя заняткі супадалі з трэніроўкамі. У выніку ён быў вымушаны кінуць бейсбол. Пасля заканчэння каледжа Мары атрымаў медыцынскую адукацыю ў медыцынскай школе Гарвардскага ўніверсітэта, затым уступіў у войска і вывучаў хірургію ў вайсковым шпіталі Уэлей Фордж (штат Пенсільванія).
У 1964—1984 гадах працаваў у шпіталях г. Бостана. З 1970 года прафесар Гарвардскай медыцынскай школы ў г. Кембрыдж.
У 2001 годзе Мары апублікаваў сваю аўтабіяграфію «Surgery Of The Soul: Reflections on a Curious Career». (hardcover)
Мары памёр 26 лістапада 2012 года ва ўзросце 93 гадоў. Ён перанёс інсульт у сваім загарадным доме ў Бостане на Дзень падзякі () і памёр у Brigham and Women's Hospital, у шпіталі, дзе ён правёў першую аперацыю па трансплантацыі органаў.
Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па трансплантацыі органаў.
Распрацаваў методыку прадухілення рэакцыі адарвання тканак.
У 1954 годзе ажыццявіў першую перасадку ныркі, узятую ад брата-блізнюка. У 1959 годзе яму ўдалося зрабіць алографт, г.зн. перасадзіць нырку хвораму ад донара, які не з'яўляўся блізкім сваяком. У 1962 годзе Мары зрабіў першую трансплантацыю ныркі ад памерлага донара. У наступныя гады Мары быў сусветным лідарам трансплантацыйнай біялогіі ў выкарыстанні імунадэпрэсантаў і ў даследаванні механізму рэакцыі адарвання трансплантанта. Адкрыццё імунадэпрэсантаў, такіх як азатыяпрын, што дазволіла перасаджваць ныркі ад няроднасных донараў.
Член Нацыянальнай АН ЗША, рэгент Амерыканскай калегіі хірургаў.
У 1996 годзе быў прызначаны акадэмікам Папскай акадэміі навук у Ватыкане.
Узнагароды 1991 — Медаль амерыканскай хірургічнай асацыяцыі за заслугі перад хірургіяй. 1990 — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне. 1990 — Узнагарода Нацыянальнага нырачнага фонду Падарунак жыцця. 1962 — Прэмія Фрэнсіса Амары ад Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук. Ганаровая ўзнагарода амерыканскай асацыяцыі пластычных хірургаў. Урач года. Названы адным з 350 самых выбітных грамадзян, якія прадстаўляюць медыцынскую прафесію, з нагоды 350-годдзя Бостана.
Публікацыі (hardcover)
Літаратура Peter Morris: Joseph E. Murray (1919—2012). In: Nature. Band 493, Nr. 7431, 2012, S. 164.
Спасылкі Аўтабіяграфія Джозефа Мары на Нобелеўскім сайце
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Выпускнікі Гарварда Катэгорыя:Хірургі ЗША Катэгорыя:Трансплантолагі Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Члены Папскай акадэміі навук