Луіс Уолтэр Альварэс (; , Сан-Францыска — , Берклі, Каліфорнія) — амерыканскі фізік-эксперыментатар, член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1947).

Біяграфія Нарадзіўся ў Сан-Францыска ў сям'і прафесара Каліфарнійскага ўніверсітэта, урача і журналіста ў галіне медыцыны, Уолтэра Клемента Альварэса. Вучыўся ў Чыкагскім універсітэце, які скончыў у 1932 годзе. З 1936 працаваў у Каліфарнійскім універсітэце, з 1945 года на пасадзе прафесара. Адначасова ў 1954—1959 і 1976—1978 займаў пасаду намесніка дырэктара Радыяцыйнай лабараторыі імя Э. О. Лоўрэнса ў Берклі. У 1969 Альварэс быў абраны прэзідэнтам Амерыканскага фізічнага таварыства.

Спасылкі Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта

Катэгорыя:Фізікі ЗША Катэгорыя:Фізікі XX стагоддзя Катэгорыя:Фізікі-паскаральшчыкі Катэгорыя:Геолагі ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Энрыка Фермі Катэгорыя:Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША