Мікалай Аляксеевіч Багараз (13 лютага 1874, Таганрог — 15 ліпеня 1952, Масква) — вядомы рускі хірург, прафесар, заслужаны дзеяч навукі РСФСР, лаўрэат Сталінскай прэміі 1 ступені. Рускі піянер фалапластыкі і імплантацыйнай хірургіі палавога членаГабобоуев А., Джонас У., Шультес Д. Николай Богораз (1874—1952): русский пионер фаллопластики и имплантационной хирургии полового члена // Андрология и генитальная хирургия. — 2004. — № 4..
Біяграфія Нарадзіўся у ТаганрогуРевенко Л. Богораз Николай Алексеевич // Таганрог. Энциклопедия. — Таганрог: Антон, 2008. — С. 224. — ISBN 978-5-88040-064-5..
Да хрышчэння — Генрых Максімавіч Багараз. Два гады вучыўся ў Таганрогскай гімназіі, затым — пяць гадоў у Другой Тыфліскай гімназіі, якую скончыў у 1892 годзе з залатым медалём. У 1897 годзе скончыў з залатым медалём Пецярбургскую ваенна-медыцынскую акадэмію і атрымаў ступень «лекара з адзнакай».
Быўшы прафесарам Варшаўскага ўніверсітэта, у 1918 годзе разам з факультэцкай кафедрай хірургіі Мікалай Багараз пераехаў у РастоўКравченко Л. Безногий хирург // Наше Время. — 2007. — 14 дек..
У верасні 1920 года, у Растове-на-Доне, спяшаючыся са сваёй клінікі ў чырвонаармейскі шпіталь, М. А. Багараз сарваўся з падножкі трамвая і патрапіў пад яго колыКозубенко И. Д. Медицина в Таганроге. — Таганрог: ТРТУ, 1999. — 314 с. — ISBN 5-230-24705-3.. Страціўшы абедзве нагі, М. А. Багараз не сканаў ад страты крыві па шчаслівай выпадковасці — побач апынуўся прафесар М. В. Парыйскі, які змог аказаць яму першую дапамогу.
З 1943 года працуе загадчыкам кафедрай 2-га Маскоўскага медыцынскага інстытута і адначасова — вядучым хірургам Галоўнага Ваеннага шпіталя імя М. М. Бурдэнка.
Памёр 15 ліпеня 1952 года ў Маскве.
Узнагароды і званні Ордэн Леніна. Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга. Лаўрэат Сталінскай прэміі 1 ступені. Заслужаны дзеяч навукі РСФСР. Заслужаны дзеяч навукі Узбекскай ССР.
Памяць У 1960 годзе на экраны выйшаў мастацкі фільм «І зноў раніца» (рэжысёр Генадзь Казанскі), прататыпам галоўнага героя ў якім паслужыў Мікалай БагаразБражкина А. Легенда 1930-х — Николай Богораз // Неизвестный Ростов. 20 век. — 2010. — 28 дек.. На будынку Растоўскага медыцынскага інстытута усталявана прысвечаная М. А. Багаразу мемарыяльная дошка. У медыцынскай тэрміналогіі існуе паняцце «Аперацыя Багараза-Крастоўскага»: хірургічная аперацыя накладання анастамозу паміж верхняй брыжэечнай і ніжняй полай венай пры партальнай гіпертэнзіі.
Спасылкі Біяграфія на сайце «Яндэкс. Слоўнікі» Даныя на сайце Біяграфія. Ру Мікалай Багараз на сайце www.taganrog.su Сяргей Емяльянаў. Хірург М. А. Багараз
Катэгорыя:Хірургі Расіі Катэгорыя:Хірургі СССР Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі РСФСР Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі Узбекскай ССР Катэгорыя:Іўдзеі, якія прынялі хрысціянства Катэгорыя:Выпускнікі ВНУ Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:Выкладчыкі Варшаўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Хірургі Расійскай імперыі