Царква Святога Пятра (ням. Petrikirche) — лютэранскі храм у горадзе Ростак (Мекленбург-Пярэдняя Памеранія). Царква Святога Пятра - найстарэйшая з чатырох ганзейскіх цэркваў горада. Дзве іншыя, Святой Марыі і Святога Мікалая, захаваліся; чацвёртая, Святога Якава, была разбурана падчас Другой сусветнай вайны і пасля разабраная.
Гісторыя Будаўніцтва царквы Святога Пятра пачалося ў сярэдзіне XIV стагоддзя на месцы маленькай царквы, пабудаванай у 1252 годзе. Будынак уяўляе сабой трохнефавую базіліку ў стылі цаглянай готыкі, што характэрна для поўначы Германіі ганзейскага перыяду.
Шпіль царквы меў вышыню 127 м, але быў пашкоджаны ўдарам маланкі ў 1543 годзе. Да 1578 года быў пабудаваны новы шпіль вышынёй 117 м. У Другую сусветную вайну будынак быў пашкоджаны, але адрэстаўраваны ў мірны час. У 1960-я гады інтэр'ер царквы быў распісаны мясцовым мастаком Лотарам Манэвіцам.
Катэгорыя:Ростак Катэгорыя:Цагляная готыка Ростак Парастак Катэгорыя:Храмы Мекленбурга-Пярэдняй Памераніі