Міхаіл Мікалаевіч Загоскін () (14 (25) ліпеня 1789, с. Рамзай Пензенскага ўезда, цяпер Макшанскага раёна Пензенскай вобласці — 23 чэрвеня (5 ліпеня) 1852, Масква) — рускі пісьменнік, драматург, аўтар гістарычных раманаў.
З 1802 года служыў у Санкт-Пецярбургу, падчас Айчыннай вайны 1812 года паступіў у апалчэнне, быў паранены пад Полацкам. Пасля вайны быў дырэктарам шэрагу маскоўскіх тэатраў, з 1842 года — дырэктар Аружэйнай палаты.
У літаратуры дэбютыраваў камедыяй «Гарэзнік» () (1815). У яго п’есах «Багатонаў в вёсцы, ці Сурпрыз самому сабе» () (1821), «Урок халастым, ці Спадчыннікі» () (1822), «Вясковы філосаф» () (1822), «Рэпетыцыя на станцыі» () (1827), «Благародны тэатр» () (1827) знаходзяць перайманне французскай камедыі. Першы раман — «Юры Міласлаўскі, альбо Рускія ў 1612 годзе» () (1829) карыстаўся вялікай папулярнасцю. Іншыя раманы і аповесці:
«Раслаўлёў, альбо Рускія ў 1812 годзе» () (1831) «Аскольдава магіла» () (1833) «Кузьма Рошчын» () (1836) «Спакуснік» () (1838) «Сумота па Радзіме» () (1839) «Кузьма Пятровіч Мірошаў» () (1841) «Брынскі лес» () (1845) «Рускія ў пачатку XVIII стагоддзя» () (1848)
Пра прыжыццёвую папулярнасць Загоскіна гаворыць такі факт: у вядомай камедыі Гогаля «Рэвізор» галоўны герой, прайдзісвет Хлестакоў, спрабуе выдаць за сваю літаратурную творчасць менавіта раман «Юры Міласлаўскі», але прысутныя ўзгадваюць, што гэта «спадара Загоскіна сачыненне», і Хлестакову даводзіцца апраўдвацца.
Гл. таксама
Лаўрэнцій Аляксеевіч Загоскін
Спасылкі Загоскін у бібліятэке Максіма Машкова
Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пензенскай вобласці