Дзмітрый Цярэшчанка (нар. , , Днепрапятроўская вобласць, УССР) — украінскі футбаліст, абаронца і паўабаронца. У цяперашні час працуе трэнерам у дубліруючым складзе беларускага клуба «Дняпро» з Магілёва.
Клубная кар’ера З 2007 года доўгі час выступаў за магілёўскі «Дняпро», а ў 2012 годзе перайшоў у мінскае «Дынама». Не замацаваўся ў мінскім клубе і быў аддадзены ў арэнду ў Магілёў, дапамог «Дняпру» перамагчы ў Першай лізе.
У студзені 2013 года быў аддадзены ў арэнду «Белшыне». Замацаваўся ў аснове на пазіцыі левага паўабаронцы, дзе звычайна чаргаваўся з Раманам Сарокіным. Па заканчэнні тэрміну арэнды ў снежні 2013 года пакінуў «Дынама».
У студзені 2014 года вярнуўся ў «Дняпро». У магілёўскім клубе замацаваўся на пазіцыі левага паўабаронцы. Правёў за клуб усе 32 матчы чэмпіянату, але не здолеў выратаваць «Дняпро» ад вылету ў Першую лігу.
У студзені 2015 года разам з партнёрам па «Дняпры» Міхаілам Казловым знаходзіўся на праглядзе ў салігорскім «Шахцёры», але не падышоў. Пазней цікавасць да паўабаронцы праяўляў «Віцебск», але ў выніку Цярэшачнка застаўся ў Магілёве і ў сакавіку 2015 года падоўжыў кантракт з мясцовым клубам.
У 2015—2016 выступаў за «Дняпро» ў Першай лізе, па выніках сезона 2016 дапамог клубу вярнуцца ў элітны дывізіён. У сезоне 2017 заставаўся асноўным іграком магіляўчан, гуляў у асноўным на пазіцыі левага абаронцы.
У студзені 2018 года пакінуў магілёўскі клуб і накіраваўся на прагляд у «Гомель», з якім у выніку падпісаў кантракт. У складзе гомельскай каманды стаў трывалым іграком асновы. У снежні 2018 года падоўжыў пагадненне з «Гомелем» на наступны сезон. У сезоне 2019 стаў радзей з’яўляцца ў стартавым складзе, а з лета ў асноўным заставаўся на лаўцы запасных. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з гомельскім клубам. У сезоне 2020 у якасці трывалага іграка стартавага складу дапамог «Гомелю» вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У студзені 2021 года пакінуў гомельскі клуб.
У студзені 2021 года стаў трэніравацца з магілёўскім «Дняпром» і ў лютым падпісаў з ім кантракт. Стаў асноўным іграком каманды. У студзені 2022 года падоўжыў пагадненне з «Дняпром». У 2022 годзе быў капітанам каманды ў Вышэйшай лізе, аднак па выніках сезона «Дняпро» вярнуўся ў Першую лігу. У снежні 2022 года падоўжыў кантракт з магілёўскім клубам. 25 лістапада 2023 года згуляў развітальны матч за «Дняпро», калі выйшаў на замену ў другім тайме матча апошняга тура Першай лігі супраць «Асіповічаў», чым завяршыў прафесійную кар’еру.
У студзені 2024 года стаў трэнерам у дублі «Дняпра».
Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2009 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2012
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Украіны