Рыбак — чалавек, які займаецца рыбалоўствам. Дзейнасць рыбака з'яўляецца адным з найбольш старажытных заняткаў чалавецтва, якія сыходзяць у эпоху палявання і збіральніцтва.
Прафесія рыбака даволі распаўсюджаная ў грамадствах з нізкім узроўнем размеркавання працы. У такіх грамадствах асноўныя прафесіі як каваль, урач ці рыбак ўтвараюць своеасаблівую асобную касту альбо выконваюцца пэўнай этнічнай групай. У Заходняй Афрыцы на рацэ Нігер жыве рыбацкі народ боза. Рыбацкія касты або этнічныя групы існуюць таксама ў Індыі.
У культуры апостал Пётр ў Бібліі, аповесць «Стары і мора» Эрнэста Хемінгуэя, раман Віктора Гюго «Працаўнікі мора», «Казка пра рыбака і рыбку» Аляксандра Пушкіна.
Катэгорыя:Прафесіі Катэгорыя:Рыбалоўства Катэгорыя:Марскія прафесіі