Даўгапо́лле () — аграгарадок (да 2009 — вёска) у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. За 17 км на паўночны захад ад Гарадка, за 55 км ад Віцебска, на рацэ Чарнаўцы. Адміністрацыйны цэнтр Даўгапольскага сельсавета.
Гісторыя Згадваецца з XVI стагоддзя як мястэчка ў Віцебскім павеце Віцебскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага. З 1772 года ў Расійскай імперыі. Вёска і маёнтак ва ўладанні І. Міляховіча, пасля яго смерці ў ведамстве Гарадоцкай дваранскай апекі. У XIX стагоддзі вёска і маёнтак перайшлі ва ўласнасць памешчыкаў Піяраў. У 1834 годзе ў маёнтку 427 сялянскіх душ, працавалі 2 карчмы, Свята-Міхайлаўская царква. У канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў Даўгаполле — пагост і маёнтак Селішчанскай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні.
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі маёнтак нацыяналізаваны. У Даўгаполлі дзейнічала сельскагаспадарчая камуна, школа 1-й ступені, у 1919 годзе створана калектыўная гаспадарка «Братэрства». З 15 лютага 1923 года ў Гарадоцкай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай акругі, з 20 жніўня 1924 года ў Селішчанскім сельсавеце Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі, з 20 лютага 1938 года Віцебскай вобласці.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў баі каля вёскі загінулі 75 воінаў 259-га стралковага палка 179-й стралковай дывізіі РСЧА. У 1943 годзе вёска спалена нямецка-фашысцкімі акупантамі, было зарублена 26 жыхароў. Пасля вайны Даўгаполле адбудавана. З 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета.
У 1997 годзе Даўгаполлі 160 двароў, 408 жыхароў. У 2002 годзе ў вёсцы 139 двароў, 344 жыхары.
Інфраструктура У Даўгаполлі дзейнічаюць школа, Дом культуры, амбулаторыя, аддзяленне банка, магазін, бібліятэка, аддзяленне паштовай сувязі.
Памятныя мясціны Помнік 109 землякам, загінулым у Вялікую Айчынную вайну. Брацкая магіла 75 чырвонаармейцаў 259-га стралковага палка.
Вядомыя асобы Наталля Валер’еўна Амасовіч — кандыдат педагагічных навук, дацэнт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Аляксей Ягоравіч Вашчанка (1920—1942) — удзельнік Сталінградскай бітвы. Анатоль Фёдаравіч Кавалёў — мастак, дызайнер. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайныБЕЛТА.
Літаратура
Катэгорыя:Аграгарадкі Віцебскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты Гарадоцкага раёна