Эдвард Хігінс Уайт (; , , штат Тэхас, ЗША — , Касмічны цэнтр Кенэдзі, штат Фларыда, ЗША) — амерыканскі астранаўт, інжынер, лейтэнант ВПС ЗША, першы амерыканец у адкрытым космасе (3 чэрвеня 1965).

Загінуў пры пажары ў час выпрабаванняў касмічнага карабля «Апалон-1» разам з усім экіпажам — Вірджылам Грысамам і Роджэрам Чафі. Пахаваны на могілках Акадэміі Вест-Пойнт.

Памяць У 1969 годзе Уайт быў пасмяротна ўзнагароджаны медалём НАСА «За выдатныя заслугі», а ў 1997 годзе (праз 30 гадоў пасля гібелі) — Касмічным медалём пашаны Кангрэса. Яго імя ўключана ў Залу славы астранаўтаў і знаходзіцца на «касмічным люстэрку» на мысе Канаверал.

Катэгорыя:Астранаўты ЗША Катэгорыя:Нарадзіліся ў Сан-Антоніа Катэгорыя:Загінулыя касманаўты Катэгорыя:Выпускнікі Мічыганскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выпускнікі Ваеннай акадэміі ЗША