Алег Патоцкі (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера З 2008 года гуляў за дубль барысаўскага БАТЭ, потым пачаў праходзіць у асноўны склад. Сезон 2012 правёў у арэндзе ў магілёўскім «Дняпры», дапамог клубу перамагчы ў Першай лізе. У студзені 2013 года перайшоў у «Дняпро» на рэгулярнай аснове, але ўжо не меў месца ў асноўным складзе. Пад канец сезона стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе, звычайна на пазіцыі цэнтральнага атакуючага паўабароцы.

У сакавіку 2014 года кантракт з «Дняпром» быў разарваны па ўзаемнай згодзе, і неўзабаве Алег стаў іграком «Гарадзеі». Першую палову сезона 2014 прапусціў з-за траўмы, пазней замацаваўся ў аснове «Гарадзеі».

У студзені 2015 года быў на праглядзе ў «Тарпеда-БелАЗ», але беспаспяхова. Пазней на працягу значага перыяду знаходзіўся ў стане бабруйскай «Белшыны», аднак у сакавіку пакінуў Бабруйск. З-за траўмы прапусціў пачатак сезона 2015, а ў маі падпісаў кантракт з першалігавай «Іслаччу». У сезоне 2015 рэдка з’яўляўся на полі, аднаўляючыся ад траўмы. У першай палове сезона 2016 трывала гуляў у стартавым складзе «Іслачы», якая выйшла ў Вышэйшую лігу, але ў жніўні атрымаў чарговую траўму і выбыў да канца сезона.

У студзені 2017 года падоўжыў кантракт з клубам. У пачатку сезона 2017 гуляў за дубль, пазней вярнуў месца ў асноўным складзе і ў выніку быў прызнаны найлепшым іграком каманды ў сезоне. У студзені 2018 года стала вядома, што Патоцкі працягне выступаць за «Іслач». У сезоне 2018 быў трывалым іграком стартавага складу.

У пачатку 2019 года таксама разглядаўся як ігрок асновы, аднак 14 сакавіка ў кубкавым матчы супраць БАТЭ атрымаў цяжкую траўму, з-за якой выбыў на працяглы тэрмін. Вярнуўся на поле толькі ў канцы верасня таго ж года. У лістападзе 2019 года падоўжыў кантракт з «Іслаччу». У сезоне 2020 быў трывалым іграком стартавага складу каманды. У пачатку 2021 года стаў адным з нешматлікіх вопытных ігракоў, якія засталіся ў камандзе пасля таго, як яна ўзяла курс на амаладжэнне. У сезоне 2021 гуляў пераважна ў стартавым складзе, часам адсутнічаў з-за траўм.

У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з «Іслаччу» на год. У снежні 2022 года падоўжыў пагадненне на наступны сезон. У сакавіку 2024 года абвясціў пра завяршэнне кар’еры.

Міжнародная кар’ера Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні Чэмпіён Беларусі (2): 2010, 2011 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2012, 2015

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2008 дубль БАТЭ 26 2 2009 дубль БАТЭ 21 2 2010 Д1 БАТЭ 2 0 2011 Д1 БАТЭ 9 1 2012 Д2 Дняпро 24 4 2013 Д1 Дняпро 16 1 2014 Д2 Гарадзея 14 0 2015 Д2 Іслач 10 0 2016 Д1 Іслач 12 0 2017 Д1 Іслач 21 1 2018 Д1 Іслач 28 1 2019 Д1 Іслач 4 0 2020 Д1 Іслач 28 0 2021 Д1 Іслач 19 3 2022 Д1 Іслач 15 1 2023 Д1 Іслач 19 2

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач