Неон () Ne — хімічны элемент VIII групы перыядычнай сістэмы, атамны нумар 10, ат. м. 20,179, адносіцца да інертных газаў. Прыродны складаецца з 3 стабільных ізатопаў з масавымі лікамі 20—22; найбольшая колькасць па аб’ёме ​ 20Ne (90,92 %). У атмасферы 1,82∙10​−3 % па аб’ёме. У 1898 годзе разам з крыптонам яго адкрылі Уільям Рамзай і Морыс Уільям Траверс, назва ад грэч. neos — новы.

Аднаатамны газ без колеру і паху, tпл −248 52 °C, tкіп −245,93 °C, шчыльнасць 0,89994 кг/м (пры нармальных умовах). Хімічна інертны; атрыманы толькі клатраты (напрыклад, Ne∙6H2O). Вылучаюць пры рэктыфікацыі вадкага паветра. Выкарыстоўваюць у газаразрадных крыніцах святла (чырвонае свячэнне), вадкі — як холадагент у тэхніцы нізкіх тэмператур, неонава-геліевую сумесь — як рабочае асяроддзе ў газавых лазерах.

Літаратура

Катэгорыя:Хімічныя элементы Катэгорыя:Неон Катэгорыя:Інертныя газы