Тэадор Сведберг (; , Вальбу — , ) — шведскі фізіка-хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі ў 1926 годзе за яго працу па дысперсным сістэмам.

Біяграфія У 1907 годзе скончыў Упсальскі ўніверсітэт і працаваў там жа (з 1921 года прафесар). З 1949 года дырэктар інстытута ядзернай хіміі (Інстытут Г. Вернера) у г. Упсала.

Аўтар навуковых прац пераважна па калоіднай хіміі, электрафарэзе, фізікахіміі бялкоў.

Эксперыментальна пацвердзіў (1906) распрацаваную А. Эйнштэйнам і М. Смалухоўскім тэорыю броўнаўскага руху. даказаў рэальнасць існавання малекул.

Прапанаваў метад ультрацэнтрыфугавання для выдалення калоідных часціц з раствораў (1919), у т.л. для седыментацыі бялкоў.

Стварыў першую аналітычную ультрыцэнтрыфугу, якая забяспечвала паскарэнне 5×10³×g (1923).

Вызначыў малекулярную масу і форму малекул бялкоў (1926).

Член Шведскай АН (1912), замежны член АН СССР (1966).

Быў жанаты з Андрэа Андрэен (1888—1972), дзеячкай міжнароднага жаночага дэмакратычнага руху, лаўрэаткай Міжнароднай Сталінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі» (1953).

Навуковыя працы Die Existenz der Moleküle, Lpz., 1912 Colloid chemistry, N. Y., 1924

Літаратура

Спасылкі

Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта

Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі Катэгорыя:Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук Катэгорыя:Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Замежныя члены АН СССР Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША