Мілаш Рніч (, нар. ) — сербскі футбаліст, абаронца клуба «Раднічкі» з Новай Пазовы.
Клубная кар’ера Доўгі час гуляў за клуб трэцяга дывізіёна Сербіі «Раднічкі», а ў 2012 годзе перабраўся ў клуб элітнага дывізіёна «Нові-Пазар», стаў там асноўным абаронцам.
У студзені 2013 года перайшоў у «Мінск»Футбол. Милош Рнич стал игроком «Минска». У складзе «Мінска» гуляў звычайна на пазіцыі левага абаронцы, дзе чаргаваўся з Юрыем Астравухам. 8 жніўня 2013 года ў адказным матчы 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы супраць «Сент-Джонстана» адзначыўся голам, які дазволіў «Мінску» прайсці ў наступны раўнд.
У студзені 2014 года падоўжыў кантракт з мінскім клубамРнич продлил контракт с «Минском». У сезоне 2014 ужо трывала выступаў на пазіцыі левага абаронцы, здолеўшы выцесніць адтуль Астравуха. У чэрвені 2014 адправіўся на прагляд ва ўладзівастоцкую «Прамень-Энергію»Защитник «Минска» Милош Рнич уехал в «Луч-Энергию», але неўзабаве вярнуўся ў «Мінск». У ліпені 2014 года кантракт з мінскім клубам быў разарваныМилош Рнич покинул «Минск».
У жніўні 2014 года вярнуўся ў Сербію, стаўшы іграком клуба «Доньі Срэм»Милош Рнич стал игроком «Доньи Срем», але хутка перабраўся ў «Раднічкі» з КрагуеўцаРнић и Крнета код Беквалца. За «Раднічкі» згуляў усяго ў пяці матчах і ў канцы 2014 года пакінуў клуб. Першую палову 2015 года заставаўся без клуба, а ўлетку далучыўся да «Металаца». У ліпені 2016 года перайшоў у албанскі клуб «Фламуртары», дзе правёў адзін сезон.
У верасні 2017 года далучыўся да клуба Першай лігі Сербіі «Раднічкі» з Пірата. У студзені 2018 года перайшоў у клуб Суперлігі «Бачка» з Бачка-Паланкі, аднак так і не згуляў за гэты клуб і ў верасні 2018 года вярнуўся ў «Раднічкі» Пірат.
У жніўні 2019 года папоўніў склад «Смедарава» ў Першай лізе, з 2019 года стаў гуляць за клубы ніжэйшых ліг.
Дасягненні Уладальнік Кубка Беларусі: 2013
Крыніцы
Спасылкі Профіль на афіцыйным сайце «Мінска»
Катэгорыя:Футбалісты Сербіі Катэгорыя:Ігракі ФК Раднічкі Нова Пазова Катэгорыя:Ігракі ФК Нові-Пазар Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Раднічкі Крагуевац Катэгорыя:Ігракі ФК Металац Горні Міланавац Катэгорыя:Ігракі ФК Фламуртары Влёра Катэгорыя:Ігракі ФК Раднічкі Пірат Катэгорыя:Ігракі ФК Бачка Бачка-Паланка Катэгорыя:Ігракі ФК Смедарава Катэгорыя:Ігракі ФК Мачва 1929 Богаціч Катэгорыя:Ігракі ФК Амладзінац Нові Банаўці