Уільям Фрэнсіс Джыёк (; , , Канада — , , штат Каліфорнія) — амерыканскі фізіка-хімік, член Акадэміі мастацтваў і навук ЗША і Нацыянальнай АН.

Біяграфія У 1920 годзе скончыў хімічны каледж Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі, з 1934 года прафесар хіміі там жа.

Асноўныя працы Асноўныя працы: даследаванне і эксперымент, праверка 3-га пачатку тэрмадынамікі, вымярэнне энтрапіі і іншых тэрмадынамічных уласцівасцей рэчываў пры звышнізкіх тэмпературах, у прыватнасці кандэнсаваных газаў. Сумесна з Х.Джонстанам даказаў існаванне ізатопаў кіслароду 17O і 18O. Сумесна з Д.Мак-Дугалам распрацаваў метад адыябатычнага размагнічвання для атрымання тэмператур ніжэй 1К і спосаб вымярэння звышнізкіх тэмператур.

Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па хіміі (1949) «за ўклад у хімічную тэрмадынаміку, асабліва ў тую яе галіну, якая вывучае паводзіны рэчываў пры экстрэмальна нізкіх тэмпературах».

Літаратура

Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі