Геаграфічны дэтэрмінізм — кірунак у геаграфічных і сацыяльна-палітычных навуках, які асноўваецца на думцы аб тым, што кірунак развіцця краін, эканомік, грамадстваў вызначаецца (дэтэрмініруецца) геаграфічнымі ўмовамі: рэльефам, кліматам, ландшафтамі, адлегласцю ад мора і г. д.

Напрыклад, сцвярджалася што «паўночныя» народы больш арганізаваныя, спакойныя і ўпартыя за імпульсіўныя «паўднёвыя» ці «горскія» народы, якія з гэтай прычыны абвяшчаліся «ніжэйшымі», або заяўлялася пра спрадвечнае жаданне нейкага народа валодаць нейкім абшарам, напрыклад, узніклая ў расійскай гістарычнай прапагандзе 19 ст. міфалагема «Руху на Усход» адносна немцаў або спробы абгрунтавання экспансіі маскоўскіх цароў жаданнем вырашыць нібыта існаваўшае з часоў Івана Грознага і да Пятра і Кацярыны ІІ «балтыйскае пытанне». Аднак належнасць да «паўднёвых» ці «паўночных» народаў, крытэрыі «цывілізаванасці», «гістарычная місія», «геапалітычныя мэты» і «жыццёвыя інтарэсы» звычайна вызначаліся аўтарамі паводле ўласнага густу, інтэлектуальных арыенціраў іх часу, належнасцю да сацыяльных груп ці палітычным заказам.

Заснавальнікам геаграфічнага дэтэрмінізма як цэласнай сістэмы поглядаў лічыцца Карл Рытэр, але яго элементы прагледжваюцца ў працах Арыстоцеля, Страбона, Мантэск'е, Мальтуса, Бадэна і іншых філосафаў і даследчыкаў. На ідэях геаграфічнага дэтэрмінізма грунтуецца геапалітыка. У савецкі час крытыкавалася як «немарксісцкая рэакцыйная канцэпцыя». У пэўных момантах пераклікаецца з імперыялізмам, канцэпцыямі сацыяльнага дарвінізма, расізмам, нацызмам.

Літаратура Дугин А. Г. Основы геополитики. Геополитическое будущее России. — М.: Арктогея, 1997. Самохин А. В., Караваев Г. А. Географический детерминизм как принцип формирования геополитики // Общество и власть. 2001. Вып. 3. — С. 4-10.

Катэгорыя:Геапалітыка Катэгорыя:Геаграфічная тэрміналогія