Нікалас Сеалін (, нар. , Пасу-Фунду, Бразілія) — бразільскі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера Спачатку гуляў у бразільскіх клубах. У 2006 года трапіў у «Дарыду», пасля выступаў за МТЗ-РІПА і «Нёман». У 2010—2012 гадах гуляў у чэмпіянаце Венгрыі за розныя клубы.

У сакавіку 2013 года зноў апынуўся ў Беларусі, падпісаўшы кантракт з «Нёманам»Футбол: Николас Сеолин подписал контракт с «Неманом» . Падчас другога выступлення ў гродзенскім клубе не змог асабліва вызначыцца на полі, але вялікі заробак футбаліста трапіла пад крытыку гродзенскага губернатара Сямёна ШапірыВ гродненском "Немане" сократят зарплаты?. У верасні 2013 года Нікалас пакінуў «Нёман»Николас Сеолин покинул гродненский "Неман".

У хуткім часе далучыўся да клуба «Вербанія» з італьянскай Серыі D (аматарская ліга). У лютым 2014 года перайшоў у клуб «Бра» з чацвёртага дывізіёна ІталііБывший форвард «Неман» Сеолин перешел в клуб четвертого итальянского дивизиона. Улетку 2014 года пакінуў «Бра».

У пачатку 2015 года праходзіў прагляд у беларускіх клубах «Слуцк» і «Нёман», але безвыніковаСеолин покинул расположение «Немана». Улетку 2015 года далучыўся да швейцарскай «Белінцоны», пазней гуляў у Швейцарыі за «Арбеда», «Лузіядас» і «Аскону». У ліпені 2020 года завяршыў кар’еру, пасля чаго стаў футбольным агентам.

Дасягненні Пераможца Кубка Беларусі: 2008 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2008 Бронзавы прызёр чэмпіянату Венгрыі: 2010

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2006 Д1 Дарыда 21 6 2007 Д1 Дарыда 1 0 2008 Д1 МТЗ-РІПА 22 6 2009 (1) Д1 Нёман 11 1 2009 (2) Д1 МТЗ-РІПА 12 5 2009/10 (2) Д1 Дзьёр 3 0 2010/11 Д1 Дзьёр 15 3 2011/12 (1) Д1 Дзьёр 2 0 2011/12 (2) Д1 Гонвед 5 0 2012/13 (1) Д1 Печ 2 0 2013 (1) Д1 Нёман 13 1 2013/14 (1) Д5 Вербанія 9 1 2013/14 (2) Д4 Бра 9 0

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Бразіліі Катэгорыя:Ігракі ФК Аскона Катэгорыя:Ігракі ФК Лузіядас Катэгорыя:Ігракі ФК Арбеда Катэгорыя:Ігракі ФК Белінцона Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпія Аньянезэ Катэгорыя:Ігракі ФК Бра Катэгорыя:Ігракі ФК Вербанія Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Печ Катэгорыя:Ігракі ФК Гонвед Катэгорыя:Ігракі ФК Дзьёр Катэгорыя:Ігракі ФК Партызан Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дарыда Катэгорыя:Ігракі ФК Уніян Барбарэнсі Катэгорыя:Ігракі ФК Віторыя Салвадор Катэгорыя:Ігракі ФК Катуэнсі