Хоцімскі гісторыка-краязнаўчы музей — музей у Хоцімску, размешчаны ў гістарычным будынку XX ст. па адрасе вуліца Дзяржынскага, 15. Заснаваны 30 жніўня 1996 года. Адкрыты ў верасні 1998 года. Плошча экспазіцыі 216 м², 275 экспанатаў асноўнага фонду (2001).
Аддзелы: старажытнасць, гісторыя краю, этнаграфія, прырода, выставачная зала.
Сярод экспанатаў: каменныя прылады працы, фрагменты керамічнага посуду, знаходкі манет з курганных могільнікаў, вырабы майстроў ткацтва, саломапляцення, разьбы па дрэве канца 19—пачатку 20 ст., калекцыі народнага адзення краснапольскага строю. Таксама знаходзяцца матэрыялы пра падзеі грамадзянскай вайны 1918-20 гг., пра стварэнне і дзейнасць падполля і партызанскага руху ў Вялікую Айчынную вайну, пра землякоў — Герояў Савецкага Саюза: М. К. Піліпенку, Я. Я. Сусько і пра іншых выдатных людзей Хоцімшчыны.
У экспазіцыі — чучалы дзікіх жывёл і птушак рэгіёну.
Літаратура
Катэгорыя:Музеі Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Славутасці Хоцімска Катэгорыя:Культура Хоцімска Катэгорыя:З’явіліся ў 1996 годзе Катэгорыя:1996 год у Беларусі