К, к – дванаццатая літара беларускага алфавіта.
Гісторыя Паходзіць з кірыліцкай К («кака»), якая ўзнікла на аснове грэка-візантыйскай устаўнай Κ («капа»). У старабеларускай графіцы ў сувязі з функцыянаваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх варыянтах, якія дапамагаюць вызначыць час і месца напісання пэўнага помніка. Абазначала гукі [к], [к’] (камень, кислый). Мела лікавае значэнне «дваццаць». У XVI ст. акрамя рукапіснай формы набыла друкаваную. 3 часоў Ф. Скарыны стала адрознівацца як малая і вялікая, хоць ужыванне вялікай літары ва ўласных імёнах, геаграфічных назвах і ў пачатку сказаў не было яшчэ паслядоўным.
Беларуская мова У сучаснай беларускай мове абазначае шумныя глухія выбухныя заднеязычныя зычныя гукі [к], [к’]. Бывае вялікая і малая, мае рукапісную і друкаваную формы. Ужываецца ў афіцыйных абрэвіятурах (КНР). Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне «адзінаццаты» (група «К»), пры лічбавай нумарацыі – дадатковае значэнне для размежавання прадметаў пад адным нумарам (шрыфт № 8к).
Літаратура
Катэгорыя:Літары кірыліцы Катэгорыя:Балгарскі алфавіт К Катэгорыя:Македонскі алфавіт Катэгорыя:Рускі алфавіт Катэгорыя:Украінскі алфавіт Катэгорыя:Стараславянскі алфавіт