Луіс Федэрыка Лелуар (; , — , Аргенціна) — аргенцінскі ўрач і біяхімік, першы іспанамоўны лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі. Член Нацыянальнай АН ЗША (1960), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1961), Лонданскага каралеўскага таварыства (1972).
Біяграфія Скончыў універсітэт Буэнас-Айрэса (1932). У 1934—1935, 1937—1943 гадах працаваў у Інстытуце фізіялогіі пры гэтым універсітэце (з 1941 прафесар фізіялогіі). У 1936 годзе ў біяхімічнай лабараторыі Кембрыджскага ўніверсітэта. У 1943 пераехаў у ЗША. Працаваў у Вашынгтонскім (1944 г.) і Калумбійскім універсітэтах (1944—1945). У 1946 годзе вярнуўся ў Аргенціну. З 1946 загадчык біяхімічнай лабараторыі Інстытута фізіялогіі.
Асноўныя працы Працы па метабалізму вугляводаў ў жывых клетках, а таксама вугляводных вытворных нуклеатыдаў. Лелуар і яго калегі вывучалі глікапратэіны, паказалі асноўныя шляхі метабалізму галактозы, а таксама шляхі развіцця галактаземіі — прычыны з'яўлення неўспрымальнасці да лактозы. Сумесна з групай супрацоўнікаў вылучыў і вывучыў шматлікія ферменты вугляводнага абмену.
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі Катэгорыя:Постаці аргенцінскай біяхіміі Катэгорыя:Медыкі Аргенціны Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Аргенціны Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Буэнас-Айрэса Катэгорыя:Біёлагі XX стагоддзя