__NOTOC__

5 чэрвеня — сто пяцьдзясят шосты (сто пяцьдзясят сёмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі

1224: заснаваны Неапалітанскі ўніверсітэт імя Фрыдрыха II 1849: Данія абвешчана канстытуцыйнай манархіяй. 1862: Падпісаны Сайгонскі дагавор, які завяршыў першы этап ваеннага канфлікту паміж В'етнамам і Францыяй. 1919: У Вільні выйшаў першы нумар «Беларускага жыцця» пад рэдакцыяй Ф. Аляхновіча. 1923: У Вільні выйшаў першы нумар газеты «Вольны сцяг», органа Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі, закрытай польскімі ўладамі — апошні нумар выйшаў 14.10.1923. 1947: У Гарвардскім універсітэце дзяржсакратар ЗША Джордж Маршал выступіў з праграмай аднаўлення і развіцця Еўропы. 1948: У Заходняй Германіі адбыўся з’езд, на якім была заснавана Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква за мяжой. 1952: Здзейсніў першы палёт верталёт Мі-6 — першы ў СССР серыйны транспартны верталёт з газатурбінным рухавіком. 1965: Заснавана Беларуска-амерыканскае аб'яднанне ў Нью-Ёрку. 1967: Пачалася Шасцідзённая вайна Егіпта, Сірыі і Іарданіі супраць Ізраіля. 1972: Распачалася Стакгольмская канферэнцыя ААН, якая адзначыла паваротны момант у развіцці міжнароднай экалагічнай палітыкі. 1975: Пасля мадэрнізацыі адкрыўся Суэцкі канал. 2006: Сербія абвясціла незалежнасць, дзяржаўнае ўтварэнне Сербія і Чарнагорыя ліквідавана. 2012: У Смалявіцкім раёне створаны Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк. 2017: Саудаўская Аравія, Егіпет, Бахрэйн і Аб'яднаныя Арабскія Эміраты абвясцілі аб разрыве дыпламатычных адносін з Катарам.

Нарадзіліся

1819: Джон Кух Адамс, брытанскі матэматык і астраном 1854: Іегуда Пэн, яўрэйскі мастак-жывапісец, педагог (пам. 1937) 1862: Альвар Гульстранд, шведскі афтальмолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1911) 1870: Зыгмунт Лазінскі, біскуп, беларускі каталіцкі рэлігійны дзеяч 1883: Джон Мейнард Кейнс, англійскі эканаміст, журналіст, інвестар (пам. 21.4.1946) 1887: Рут Бенедыкт, амерыканскі антраполаг 1898: Федэрыка Гарсія-Лорка, іспанскі паэт 1907: Рудольф Паерлс, англійскі фізік-тэарэтык 1937: Валянцін Занковіч, скульптар і архітэктар 1938: Карын Бальцэр, нямецкая бар'ерыстка, алімпійская чэмпіёнка 1942: Вячаслаў Рагойша, беларускі літаратуразнавец і перакладчык 1947: Лоры Андэрсан, амерыканская спявачка 1947: Эрмана Кавацоні, італьянскі пісьменнік 1957: Ігар Арленавіч Кашкурэвіч, беларускі мастак 1969: Андрэй Рыбакоў, беларускі гісторык 1971: Марк Уолберг, амерыканскі акцёр

Памерлі

1316: Людовік X, кароль Францыі 1816: Джавані Паізіела, італьянскі кампазітар 1826: Карл Марыя фон Вебер, нямецкі кампазітар 1880: Карл Фрыдрых Лесінг, нямецкі мастак 1886: Левелін Фрэдэрык Уільям Джуіт, англійскі мастак 1887: Ханс фон Марэ, нямецкі мастак 1900: Стывен Крэйн, амерыканскі паэт 1975: Паўль Керэс, эстонскі шахматыст 2004: Рональд Рэйган, 40-ы прэзідэнт ЗША 2012: Рэй Брэдберы, амерыканскі пісьменнік-фантаст

Святкуюць ААН: Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя Данія: Дзень Канстытуцыі Данія: Дзень бацькі Сейшэльскія астравы: Дзень вызвалення Праваслаўная царква: Дзень ушанавання апякункі Беларусі — святой Ефрасінні Полацкай

605