Стрэ́шна — бяссцёкавае возера ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Лучоса ў напрамку на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Багушэўск, прыкладна за 1 км на поўнач ад вёскі Шчытоўка.

Плошча паверхні возера 0,18 км², даўжыня 0,88 км, найбольшая шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 2,5 км. Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны стромкія, вышынёй 10—15 метраў. На захадзе возера вузкі заліў. Берагі возера зліваюцца са схіламі катлавіны.

Каля возера праходзіць аўтамабільная дарога (Віцебск — Орша).

Літаратура

Катэгорыя:Азёры Сенненскага раёна Катэгорыя:Бяссцёкавыя азёры Катэгорыя:Басейн Лучосы