Артур Бомбель (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік.
Клубная кар’ера Выхаванец гродзенскага футбола, у 2011 годзе дэбютаваў за асноўны склад «Нёмана». У сезоне 2013 стаў часцей з’яўляцца на полі, хоць звычайна толькі выхадзіў на замену.
У красавіку 2014 года быў аддадзены ў арэнду «Лідзе». У ліпені 2014 года гродзенскі клуб датэрмінова вярнуў Артура ў свае шэрагі. У складзе «Нёмана» працягнуў гуляць за дубль, часам з’яўляючыся на полі ў асноўнай камандзе.
Сезон 2015 распачаў у якасці асноўнага нападніка гродзенцаў. У матчы першага тура чэмпіянату (11 красавіка супраць мінскага «Дынама») забіў свой першы гол у Вышэйшай лізе (выніковы лік 1:1). Са жніўня, аднак, страціў месца ў аснове.
У студзені 2016 года падоўжыў кантракт з «Нёманам». У сезоне 2016 ужо рэгулярна выступаў асноўным нападнікам гродзенскага клуба. У лютым 2017 года падпісаў новы кантракт з гродзенцамі. У сезоне 2017 правёў толькі 5 матчаў за асноўную каманду ў чэмпіянаце, выступаючы пераважна за дубль (20 матчаў, 11 галоў). Па заканчэнні сезона пакінуў гродзенскую каманду.
У лютым 2018 года далучыўся да «Ліды». У складзе каманды стаў чаргаваць выхады ў стартавым складзе і на замену, а ў жніўні 2018 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона. У сакавіку 2019 года пакінуў лідскі клуб.
У студзені 2020 года быў дыскваліфікаваны на 1 год па справе аб дагаварных матчах.
Міжнародная кар’ера Гуляў за юніёрскую і моладзевую зборныя Беларусі.
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2007 дубль Нёман 1 0 2008 дубль Нёман 16 0 2009 дубль Нёман 25 4 2010 дубль Нёман 27 8 2011 Д1 Нёман 2 0 2012 Д1 Нёман 7 0 2013 Д1 Нёман 19 0 2014 (1) Д2 Ліда 14 2 2014 (2) Д1 Нёман 6 0 2015 Д1 Нёман 19 3 2016 Д1 Нёман 24 3 2017 Д1 Нёман 5 0 2018 Д2 Ліда 16 2
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда