Партуга́лія (), Партуга́льская Рэспу́бліка () — дзяржава, размешчаная на паўднёвым захадзе Еўропы, на Пірэнейскім паўвостраве. Партугалія самая заходняя краіна Еўропы, якая да таго ж мяжуе з Атлантычным акіянам на захадзе і поўдні і Іспаніяй на поўначы і ўсходзе. Атлантычныя архіпелагі Азорскіх астравоў і Мадэйры з’яўляюцца часткай Партугаліі. Краіна названа ў гонар яе другога па велічыні горада, Порту«Leite de Vasconcelos, José. Cale e Portucale. Opúsculos Vol. V — Etnologia (Parte I) Lisboa, Imprensa Nacional, 1938» .
Землі сучаснай Партугаліі стала былі заселены з дагістарычных часоў, тут пражывалі кельцкія плямёны, якія пазней былі інтэграваны ў Рымскую рэспубліку, а затым землі сталі месцам пасялення германскіх народаў, як то свеваў, швабаў, вандалаў і вестготаў. У VIII стагоддзі большая частка Пірэнейскага паўвострава была заваявана маўрытанскімі захопнікамі, якія вызнавалі іслам, а пасля былі выгнаны тампліерамі. Падчас хрысціянскай Рэканкісты, Партугалія зацвердзілася як незалежная ад Леона каралеўства ў 1139 годзе, з’яўляючыся, такім чынам, адной з найстарэйшых еўрапейскіх нацыянальных дзяржаўBrian Jenkins, Spyros A. Sofos, «Nation and identity in contemporary Europe», p.145 Routledge, 1996, ISBN 0-415-12313-5.
У XV і XVI стагоддзях, у выніку дзейнасці мясцовых піянераў эпохі Вялікіх геаграфічных адкрыццяў, Партугалія пашырыла ўплыў у свеце і стварыла глабальную імперыю, якая ўключала ўладанні ў Афрыцы, Азіі, Акіяніі і Паўднёвай Амерыцы, стаўшы буйным эканамічным, палітычным і ваенным цэнтрамі ў свеце. Партугальская імперыя была першай глабальнай імперыяй у гісторыіMelvin Eugene Page, Penny M. Sonnenburg, p. 481, а таксама самым доўгай еўрапейскай каланіяльнай імперыяй, якая праіснавала амаль 600 гадоў, пачынаючы з захопу Сеўты ў 1415 годзе, да перадачы Макаа да Кітаю ў 1999 годзе. Тым не менш, міжнародны статус краіны, быў значна зніжаны ў XIX стагоддзі, асабліва пасля абвяшчэння незалежнасці Бразіліі і іншых найбуйнейшых калоній.
Пасля рэвалюцыі ў 1910 годзе манархія была зрынута, але няўстойлівая дэмакратычная партугальская Першая Рэспубліка была заменена ў хуткім часе аўтарытарным рэжымам. Дэмакратыя была адноўлена пасля партугальскіх каланіяльных войн і рэвалюцыі гваздзікаў у 1974 годзе, пасля чаго Партугалія страціла свае заморскія правінцыі, як Анголу, Мазамбік і іншыя. Апошняя заморская тэрыторыя, Макаа, была перададзена Кітаю ў 1999 годзе.
Партугалія з’яўляецца развітой краінай з вельмі высокім індэксам развіцця чалавечага патэнцыялу. Краіна размяшчаецца на 19 месцы ў свеце паводле паказчыку якасці жыцця, а таксама дзякуючы моцнай сістэме аховы здароўя. Партугалія з’яўляецца адной з найбольш глабалізаваных і мірных краін светуGlobal Peace Index . Institute for Economics and Peace., членам Еўрапейскага саюза і Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, а таксама членам-заснавальнікам Арганізацыі Ібера-амерыканскіх дзяржаў, АЭСіР, НАТА, Садружнасці партугаламоўных краін, Еўразоны і Шэнгенскага пагаднення.
Гісторыя
Ранняя гісторыя
Ранняя гісторыя Партугаліі сумесна звязана з астатняй часткай Пірэнейскага паўвострава. Назва Партугалія паходзіць ад рымскай назвы Порт Кале (). Рэгіён быў заселены папярэдне дакельцкімі і кельцкімі плямёнамі, які надалі паходжанне народам, як галекі, лузітаны, кельтыкі і кінеты. Тэрыторыя сучаснай Партугаліі зведала прыход фінікійцаў і карфагенянаў, а потым увайшла ў склад Рымскай рэспубліцы як вобласць Лузітанія і частка вобласці Галецыя. Пасля падзення Рыму з 409 года ў рэгіёне пасяліліся германскія плямёны, як свевы, буры і вестготы. Таксама на тэрыторыі сучаснай Партугліі ў V стагоддзі пражывалі іранамоўныя аланы, якія прыйшлі сюды з Паўночнага Каўказа, рэшткі іх паселішчаў былі знойдзены ў Аленкеры, Каімбры, і нават у ЛісабонеMilhazes, José. Os antepassados caucasianos dos portugueses . Rádio e Televisão de Portugal.
У 711 годзе краіну захапілі маўры, Партугалія стала часткай Кордаўскага халіфата, дынастыі Альмаравідаў.
Рэканкіста
У перыяд Рэканкісты хрысціяне адваявалі Пірэнейскі паўвостраў ад мусульманскага і маўрытанскага валадарства. У 868 годзе паўстала першае княства Партугалія. Партугальскія графы прымалі актыўны ўдзел у Рэканкісце і ў мяцежах супраць каралеўскай улады. Найвышэйшага ўплыву графства дасягнула пры Менда II Гансальвешы, які стаў рэгентам пры каралю Альфонса V, але пазней графства прыйшло ў заняпад і было перададзена Галісіі.
У 1093 годзе графства было адноўлена і перададзена ў валоданне Генрыху Бургундскаму Альфонсам VI за яго ролю ў Рэканкісце, цэнтрам зноў створанай дзяржавы стаў горад Брага. 24 чэрвеня 1128 года ў бітве пры Сан Мамадэ Афонсу Энрыкіш, граф Партугаліі сын Генрыха Бургундскага, перамог сваю маці графіню Тэрэзу і яе каханка Фернана Перэша, тым самым стаўшы аднаасобным лідарам. Афонсу I Вялікі афіцыйна абвясціў пра незалежнасць Партугаліі, 25 ліпеня 1139 года пасля бітвы пры Оўрыкі. Перамогу над мусульманамі ў бітве пры Оўрыке ў 1139 годзе традыцыйна прынята лічыць момантам, калі графства Партугалія, якое на той момант з’яўлялася ленам Каралеўства Леона, было ператворана ў незалежнае Каралеўства Партугаліі. Незалежнасць была прызнана ў 1143 годзе Альфонса VII, каралём Леона і Кастыліі, а ў 1179 годзе Папам Аляксандрам III.
Афонсу I Вялікі і яго пераемнікі, абапіраючыся на ваенную моц манаскіх ордэнаў, працягваў войны з маўрамі, але памёр калі тэрыторыя яго каралеўства складала палову ад тэрыторыі сучаснай Партугаліі. У 1249 годзе Рэканкіста для Партугаліі завяршылася ўзяццем каралеўствам тэрыторыі Алгарві. У 1348 і 1349 гадах, як і ў астатняй Еўропе, у Партугаліі прайшла эпідэмія Чорнай смерціBlack Death. Great Moments in Science, ABC Science. У 1373 годзе Партугалія склала саюз з Англіяй, які з’яўляецца самым працяглым альянсам у свеце.
У 1383 годзе, кароль Кастыліі Хуан I, які быў мужам дачкі партугальскага караля, які памёр без нашчадкаў мужчынскага полу, захапіў партугальскі трон. Наступнае народнае паўстанне прывяло да крызісу 1383—1385 гадоў. Фракцыя дробнай шляхты і простых людзей на чале з Жуанам Авіскім, якая была падтрымана генералам Нуну Альварэшам Перэйрам, нанесла паражэнне Кастыліі ў бітве пры Алжубароце. Гэтая знакамітая бітва ўсё яшчэ з’яўляецца сімвалам славы і змагання за незалежнасць Партугаліі ад суседняй Іспаніі.
Каланізацыя і міжнародны гандаль
У наступныя дзесяцігоддзі Партугалія ўзначаліла даследаванне свету і ўзяла на сябе ролю лідара эпохі Вялікіх геаграфічных адкрыццяў. Інфант Дон Генрых Мараплавец, сын караля Жуана I, стаў галоўным спонсарам і заступнікам гэтай працы. У 1415 годзе Партугалія атрымала першую сваю заморскую калонію шляхам заваёвы мусульманскай Сеўты. Гэта быў квітнеючы ісламскі цэнтр гандлю ў Паўночнай Афрыцы. Пасля гэтага рушылі адкрыцці ў Атлантычным акіяне: востраў Мадэйра і Азорскія астравы, што прывяло да першых рухаў каланізацыі.
На працягу XV стагоддзя, партугальскія даследчыкі адплывалі ад берага Афрыкі, усталёўвалі гандлёвыя пасты для некалькіх распаўсюджаных тыпаў тавараў у той час, пачынаючы ад рабоў і сканчваючы спецыямі, якія яны шукалі ў Індыі. Тардэсільяскі дагавор, які быў прызначаны для вырашэння спрэчкі, якая была створана пасля вяртання Хрыстафора Калумба, быў падпісаны 7 чэрвеня 1494 года, падзяліў зноў адкрытыя землі па-за межамі Еўропы паміж Партугаліяй і Іспаніяй па мерыдыяне 370 ліг на захад ад Каба-Вердэ, ля заходняга ўзбярэжжа Афрыкі. У 1498 годзе Васка да Гама, нарэшце, дасягнуў Індыі і прынёс эканамічны росквіт Партугаліі і яе насельніцтву, якое на той час складала 1,7 млн жыхароў.
У 1500 годзе Педру Кабрал дасягнуў узбярэжжа Бразіліі і абвясціў адкрытыя землі тэрыторыяй Партугальскага каралеўства. Праз дзесяць гадоў Афонсу ды Албукеркі заваяваў востраў Гоа ў Індыі, востраў Армуз у Персідскім заліве і Малаку, якая ў цяперашні час належыць Малайзіі. Такім чынам, Партугальская імперыя атрымала ўладу над гандлем у Індыйскім акіяне і паўднёвай частцы Атлантычнага акіяна. Партугальскія маракі мелі намер дасягнуць Усходняй Азіі, плаваючы на ўсход ад Еўропы ў такіх месцы, як Тайвань, Японія, востраў Тымор, яны былі першымі еўрапейцамі, якія выявілі Аўстралію і нават Новую ЗеландыюMap proves Portuguese discovered Australia: new book, in Reuters.
22 красавіка 1529 года быў складзены Сарагоскі дагавор паміж Партугаліяй і Іспаніяй, які дапаўняў папярэдні дагавор антымерыдыянам адносна лініі Тардэсільяскага дагавора. Усё гэта зрабіла Партугалію сур’ёзным эканамічным, ваенным і палітычным цэнтрам у свеце з XV стагоддзя да пачатку XVI стагоддзя.
Рэспубліка У 1910 годзе манархія была зрынута, а ў 1974 годзе Партугалія збавілася ад дыктатарскага ўрада, які быў усталяваны ў 1926 годзе. Прынятая ў 1976 годзе канстытуцыя абвясціла парламенцкую рэспубліку.
Геаграфія
Тэрыторыя Партугаліі ўключае ў свой склад акрамя мацерыковай частцы яшчэ і два архіпелагі ў Атлантычным акіяне, як Мадэйра і Азорскія астравы. Мацерыковая частка Партугаліі падзяляецца на дзве частцы сваёй галоўнай ракой Тэжу, якая цячэ з Іспаніі і ўпадае ў Атлантычны акіян паблізу Лісабона. Паўночная частка краіны гарыстая і парэзаная далінамі рэк, у той час як поўдзень краіны, як Алгарві і Алентэжу, характарызуецца раўнінным тыпам мясцовасці.
Самая высокая вяршыня ў Партугаліі — аднайменная гара на востраве Піку на Азорскіх астравах, гэта старажытны вулкан вышынёй 2 351 метраў, знакавы сімвал Азорскіх астравоў. На мацерыковай частцы самая высокая гара і важны цэнтр прыцягнення для лыжнікаў і аматараў зімовых відаў спорту — Сера-да-Эштрэла, якая мае вышыню 1 991 метраў над узроўнем мора.
На тэрыторыі Партугаліі выразна вылучаюцца даліны рэк Дару і Тэжу. У верхніх плынях яны вузкія і глыбока ўрэзаныя, ніжэй па плыні пашыраюцца і каля берага Атлантычнага акіяна пераходзяць у плоскія нізіны. Па гэтых рэках праходзяць натуральныя межы пяці з шасці геаграфічных абласцей краіны. Сярод іншых рэк варта адзначыць раку Авэ.
Клімат Партугалія мае міжземнаморскі клімат у адпаведнасці з кліматычнай класіфікацыяй Кёпена і з’яўляецца адной з самых цёплых краін Еўропы, бо сярэдняя гадавая тэмпература ў мацерыковай Партугаліі вагаецца ад 12 °C у горнай поўначы і больш за 18 °C на поўдні краіны. Рэгіён Алгарві мае клімат падобны на клімат паўднёвых прыбярэжных раёнаў Іспаніі ці Паўднёвай Каліфорніі. Сярэднегадавая колькасць ападкаў на мацерыку вагаецца ад ледзь больш за 3000 мм у паўночнай частцы да менш чым 300 мм у раёне ўздоўж ракі Дору. Гара Піку атрымліваюць найбольшую колькасць ападкаў, гэта значыць больш за 6250 мм у год, у адпаведнасці з дадзенымі Партугальскага інстытута метэаралогіі«Instituto de Meteorologia, IP Portugal» . Meteo.pt..
У некаторых раёнах краіны сярэднегадавая тэмпература можа дасягаць 20 °C, а летам тэмпература можа дасягаць 45 °C. Рэкордна высокі ўзровень тэмпературы склаў 47,4 °C, ён быў зафіксаваны ў Амарэлежы, аднак гэты раён не з’яўляецца самым гарачым месцам у летні час, паводле дадзеных спадарожнікавых вымярэнняў. Снегапады адбываюцца рэгулярна на поўначы і ў цэнтральнай частцы краіны, у прыватнасці, у раёнах Віла-Рэал, Браганса, Візеу і Гуарда. Узімку тэмпература можа апускацца ніжэй за −10 °C. У паўднёвай частцы Партугаліі снег можа назірацца ў любы час з кастрычніка па май, але ён з’яўляецца даволі рэдкай з’явай, асабліва на раўніных участках.
Дзяржаўны лад
Партугалія — парламенцкая рэспубліка. Прэзідэнт абіраецца усеагульным галасаваннем на 5 гадоў.
Урад узначальвае прэм’ер-міністр, які, як правіла, з’яўляецца лідарам партыі, што перамагае на парламенцкіх выбарах. Прэм’ер-міністр фарміруе склад свайго кабінета. Парламент (Сход Рэспублікі) абіраецца па партыйных спісах на 4 гады. Ён складаецца з 230 дэпутатаў.
Урад Партугаліі — Старшынства міністраў, у ліку якога 14 міністраў:
замежных спраў, сельскай гаспадаркі, вясковага развіцця і рыбалоўства, грамадскіх інстытутаў, транспарту і камунікацый, фінансаў і грамадскага кіравання, працы і грамадскай салідарнасці, аховы здароўя, нацыянальнай бяспекі, адукацыі, унутранага кіравання, юстыцыі, навукі, тэхналогіі і вышэйшай адукацыі, культуры,