«Апалон-14» () — пілатуемы касмічны карабель, на якім была ажыццёўлена трэцяя высадка людзей на Месяц.
Экіпаж Камандзір — Алан Шэпард. Пілот каманднага модуля — Сцюарт Руса. Пілот месяцавага модуля — Эдгар Мітчэл.
Алан Шэпард быў найбольш сталым чалавекам на той час, які выконваў касмічны палёт (47 гадоў). Экіпаж у цэлым меў мінімальны палётны досвед. Мітчэл і Руса здзяйснялі першы палёт. Шэпард не быў пачаткоўцам, аднак ён налётаў толькі 15 хвілін у субарбітальны палёце па праграме «Меркурый». Па праграме Джэміні ён не лётаў з-за медыцынскіх праблем, звязаных з хваробай вуха, якая пазней была паспяхова вылечана хірургічным шляхам.
Агульныя звесткі Карабель уключаў у сябе камандны модуль (узор 110) і месяцавы модуль (узор LM-8). Для каманднага модуля астранаўты выбралі пазыўны «Кітым Хок» (месца, дзе здзейснілі свой першы палёт на самалёце браты Райт), для месяцавага модуля — «Антарэс» (зорка ў сузор’і Скарпіёна, якую астранаўты павінны былі назіраць падчас пасадкі на Месяц). Вага карабля: 44,5 тоны. Для запуску выкарыстоўвалася ракета «Сатурн-5» (узор AS-509). Місіі трэба было вярнуць давер да праграмы «Апалон» пасля аварыі «Апалона-13».
Задачы палёту Мэта палёту — высадка на Месяцы з правядзеннем даследаванняў па больш шырокай праграме, чым пры палёце карабля «Апалон-12». Прадугледжваліся пасадка на Месяц у раёне кратара Фра Маўра (месца пасадкі карабля «Апалон-13»), адпрацоўка тэхнікі пасадкі месяцавага модуля ў перакрыжаваным мацерыковым раёне Месяца (дзве папярэднія экспедыцыі прымесяцоўваліся ў марскіх раёнах), збор узораў месяцавага грунту, фатаграфаванне і кіназдымка на паверхні Месяца, ўстаноўка на Месяцы навуковых прыбораў, даследаванне лакальных магнітных палёў з дапамогай партатыўнага магнітаметра (перавозілі разам з іншым абсталяваннем на спецыяльнай калясцы), фатаграфаванне паверхні Месяца з селенацэнтрычнай арбіты (у першую чаргу, раёна кратара Дэкарт — разліковага месца высадкі экспедыцыі на караблі «Апалон-16»), падзенне на Месяц апошняй прыступкі ракеты-носьбіта і выкарыстанай ўзлётнай прыступкі месяцавага модуля, некаторыя іншыя задачы. Праграма палёту была выкананая цалкам.
Спасылкі
Раздзел пра палёт «Апалона-14» на сайце NASA Карта перасоўванняў экіпажа «Апалона-14» па паверхні Месяца Артыкул з крытыкай «тэорыі фальсіфікацыі» палётаў на Месяц
1971 31 Катэгорыя:Пілатуемыя касмічныя апараты Катэгорыя:Праграма «Апалон» Катэгорыя:Даследаванне Месяца Катэгорыя:Штучныя спадарожнікі Месяца