thumb|Тытульны ліст «Уранаметрыі». З Бібліятэкі Ваенна-марской абсерваторыі ЗША «Уранаметрыя» () — атлас зорнага неба, складзены Іаганам Баерам. Быў упершыню апублікаваны ў Аўгсбургу (Германія) ў 1603 годзе з поўнай назвай (прыкладна, ). Само слова «Уранаметрыя» паходзіла ад Ураніі, музы астраноміі, а таксама грэчаскага слова , якое азначала неба або нябёсы. Літаральна «Уранаметрыя» перакладаецца як «вымярэнне неба» (параўнайце з «геаметрыяй» — «вымярэнне зямлі»).

Уранаметрыя была першым атласам, які апісваў усю нябесную сферу. Арыгінальнае выданне ўтрымлівала 51 старонку: яны былі выкананыя гравіроўкай на медзяных пласцінах. На першых 48 старонках былі выяўленыя 48 сузор'яў Пталемея, на 49-й — 12 новых сузор'яў на далёкім поўдні, пра якія Пталемей не мог ведаць. Апошнія дзве старонкі змяшчалі планісферы пад загалоўкамі і («Агляд паўночнага паўшар'я» і «Агляд паўднёвага паўшар'я»).

Ва «Уранаметрыі» ўпершыню былі прынятыя абазначэнні паводле літар грэчаскага алфавіту. Гэтыя абазначэнні, вядомыя як абазначэнні Баера, выкарыстоўваюцца і сёння. Баерам былі прапанаваныя і новыя сузор'і, якія ўваходзяць у склад 88 сучасных сузор'яў.

Спасылкі

Uranometria, 1603 — поўнае лічбавае факсіміле, Linda Hall Library Johann Bayer. Uranometria, 1603

Катэгорыя:Атласы зорнага неба Катэгорыя:Гісторыя астраноміі