thumb|Тайванскі праліў Тайванскі праліў (), раней зваўся Фармозскі праліў — праліў паміж усходнім берагам мацерыка Азіі і востравам Тайвань.
Асноўныя порты, размешчаныя ў праліве: Гаасюн, Фучжоу і Сямынь.
Геаграфія Тайванскі праліў злучае Паўднёва-Кітайскае і Усходне-Кітайскае моры. Даўжыня праліва складае каля 400 км, шырыня — 130—380 км. Найменшая глыбіня на фарватары — 60 м, максімальная — да 1773 м. У зімовы перыяд цячэнне ў праліве (хуткасць каля 1 км/г) накіравана на поўдзень-захад, улетку — на паўночны ўсход. Моцна выяўлены прыліўныя эфекты — у паўночнай частцы да 7,5 м. Хуткасць прыліўных цячэнняў даходзіць да 6,5 км/г.
Мацерыковы бераг праліва зрэзаны залівамі са мноствам астравоў, з тайванскага боку бераг роўны. У паўднёвай частцы праліва размешчаны архіпелаг Пэнху.
Тунэль thumb|300px|Бухта Сямыні. Кітайскі ўрад распрацаваў план будаўніцтва транспартнага тунэля пад пралівам, які злучыць гарады Фучжоу і Тайбэй. У залежнасці ад месца будаўніцтва тунэля, яго даўжыня складзе ад 127 да 207 км, прычым незалежна ад канчатковага варыянту, гэта будзе самы доўгі падводны чыгуначны тунэль у свецеВучоныя Кітая распрацавалі план будаўніцтва транспартнага тунэля пад Тайванскім пралівамUndersea tunnel planned to link mainland to Taiwan (05/13/05).
Цікавыя факты У 2007 годзе была прадпрынятая спроба пераплысці Тайванскі праліўСтужка навін «РІА Навіны» — Рэкорды — Група плыўцоў збіраецца ўпершыню пераплысці Тайванскі праліў.
Гл. таксама Першы крызіс тайванскага праліва Другі крызіс тайванскага праліва Трэці крызіс тайванскага праліва
Літаратура
Тайва́ньский проли́в // География. Современная иллюстрированная энциклопедия. Ч. 2: М—Я. / А. П. Горкин — М.: Росмэн, 2006. — 146 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-353-02443-5. — (Современная иллюстрированная энциклопедия «Росмэн». География)
Катэгорыя:Пралівы Ціхага акіяна Катэгорыя:Пралівы Кітая